wd wp Пошук:

Святы Данат Задарскі

Царква Святога Даната ў Задары

Святы Данат (другая палова VIII стагоддзя — першая палова ІХ стагоддзя, Задар), таксама званы Данат з Зары, быў далмацінскі святы, які стаў біскупам і дыпламатам у далмацінскім горадзе-дзяржаве Задар (Зара). Яго свята адзначаецца 25 лютага.

Донат згадваецца ў франкскіх аналах з 805 года у якасці пасла далмацінскіх гарадоў да Карла Вялікага ў Тыёнвіле. Донату прыпісваецца ці пачатак будаўніцтва або пашырэнне царквы Святой Тройцы. Царква была завершана ў пачатку ІХ стагоддзя. Яе назва была зменена венецыянцамі на царкву Святога Даната.

Царква Даната

Царква з’яўляецца самым буйным перадраманскім будынкам у Харватыі, і была пабудавана на руінах старога рымскага форума [1] , частку фундаментаў гэтага форуму можна ўбачыць і сёння.

Мармуровы саркафаг у кафедральным саборы захоўвае рэліквіі сірмійскай пакутніцы святой Анастасіі з надпісам, датаваным часамі святога Даната. Па традыцыі святы Данат прывёз мошчы ў Зару з Канстанцінопаля, калі ён быў там з венецыянскім дожам Беата. Туды яны адправіліся па загаду Карла Вялікага, каб весці перамовы аб мяжы паміж Візантыяй і харвацкімі тэрыторыямі, якія знаходзіліся пад уладай Франкскай імперыі .

Данат памёр каля 811 года і быў пахаваны ў сваёй царкве Святой Тройцы (цяпер царква Святога Даната). Пасля 1809 года па завяршэнні французскай акупацыі Задара, косці яго былі перанесены ў сабор Святой Анастасіі, дзе яны знаходзяцца да гэтага часу.

Зноскі

  1. St Donatus’ Church(нявызн.) (недаступная спасылка). www.izadar.info. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2012. Праверана 30 November 2012.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 811 годзе
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя IX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VIII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя VIII стагоддзя
Катэгорыя·Постаці Задара