wd wp Пошук:

Святаслаў Маркавіч Асіноўскі

Святаслаў Маркавіч Асіноўскі (нар. 21 верасня 1951, Смальяны) — беларускі пісьменнік і краязнавец.

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу № 4 г. Оршы, факультэт журналістыкі БДУ (1973), рэдактарскае аддзяленне Ваенна-гуманітарнай акадэміі ў Маскве (1990). Служыў ва УС СССР (1973—1994), працаваў у газеце ЧБВА «Во славу Родины» карэспандэнтам аддела баявой падрыхтоўкі і жыцця войск, адказным сакратаром (1984—1994), намеснікам галоўнага рэдактара гісторыка-публіцыстычнага часопіса «Беларуская мінуўшчына» (1994—1998). Арганізатар і галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса «Архівы і справаводства» (з 1999). Член Саюза журналістаў Беларусі (1986). Член Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводстве (2000).

Дзейнасць

Гісторыяй і культурай роднага краю зацікавіўся ў школе. Друкаваў некаторыя матэрыялы ў рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку. Удзельнічаў у стварэнні школьнага музею. Разам з сябрамі шмат зрабіў для аднаўлення гісторыі дзейнасці асінторфскага камсамольскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сістэмна краязнаўствам пачаў займацца падчас працы ў ваеннай газеце. Калі працаваў карэспандэнтам у газеце ЧБВА «Во славу Родины», рыхтаваў матэрыялы на краязнаўчую тэматыку, у тым ліку і па гісторыі Віцебшчыны. З’яўляўся ўкладальнікам краязнаўчай старонкі «Паходня», быў стваральнікам і актыўным аўтарам рубрыкі «Белая Русь: архівы часу», для якой напісаў каля 200 артыкулаў па гісторыі роднага краю. Тэматыка краязнаўчых даследаванняў вельмі шырокая, найбольш цікавіцца падзеямі перыяду росквіту ВКЛ, легендарнымі асобамі гісторыі Беларусі, а таксама ўсім, што тычыцца аршанскай даўніны.

Удзельнічаў у шэрагу канферэнцый, сярод якіх Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя «Гістарычнае краязнаўства – дзейсны фактар інтэнсіфікацыі навучальнага працэсу ў школе і ВНУ» (Гродна, 1994), V Аршанская навукова-практычная канферэнцыя (Орша, 1996), навукова-краязнаўчая канферэнцыя, прысвечаная 930-годдзю Оршы (Орша, 1997), навуковая канферэнцыя «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: стан і перспектывы развіцця» (Мінск, 1999), Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архівы Беларусі на рубяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў: гісторыя, стан, перспектывы» (Мінск, 2000) і інш.

Аўтар кніг «Там, дзе была Неўрыда» (1996), «Поле памяці: падзеі і постаці беларускай мінуўшчыны» (1999). Выдаў першы ў Беларусі ілюстраваны храналагічны даведнік «Орша: залатыя стрэлы на блакітным полі» (1997), даведнік для замежных турыстаў «Мінск» (1999). Аўтар больш 300 публікацый гісторыка-краязнаўчага характару ў рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку: газетах «Наша слова», «Чырвоная змена», «Звязда», «Настаўніцкая газета», часопісах «Архівы і справаводства», «Беларуская мінуўшчына», «Эпоха». Друкаваўся ў расійскіх і польскіх выданнях.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў