wd wp Пошук:

Сваротва

Сваротва — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці і Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Моўчадзь (басейн ракі Нёман).

Даўжыня ракі 35 км. Плошча вадазбору 150 км². Пачынаецца з возера Свіцязь у Навагрудскім раёне, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Моўчадзь на поўнач ад вёскі Моўчадзь Баранавіцкага раёна.

Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км, у верхнім цячэнні 400—800 м. Пойма двухбаковая (шырыня 100—500 м), у сярэднім цячэнні забалочаная, у вытокавай частцы пад лесам. Рэчышча на працягу 9,1 км каналізаванае.

Паходжанне назвы

Паводле Казіміра Бугі, назва балцкая, зыходнае гучанне гідроніма ён аднавіў як *Svartuva і адзначыў латышскі аналаг Svārtava.[1]

Літаратура

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 530.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Моўчадзі
Катэгорыя·Рэкі Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара