wd wp Пошук:

Саўлюс Мікалюнас

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Саўлюс Мікалюнас (літ.: Saulius Mikoliūnas; нар. 2 мая 1984, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі футбаліст, паўабаронца вільнюскага «Жальгірыса» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Літвы.

Кар’ера

Клубная

Пачаў прафесійныя футбольныя выступы ў клубе «Швіеса» з роднага Вільнюса ў 2002 годзе. У 2004 перайшоў у стан дзеючага чэмпіёна Літвы футбольнага клуба «Каўнас», у складзе якога ў тым жа годзе выйграў усе ўнутраныя футбольныя трафеі Літвы.

На працягу 2005—2009 гадоў выступаў у Эдынбургу, дзе абараняў колеры мясцовага клуба «Хартс» у чэмпіянаце Шатландыі. За клуб з Эдынбурга правёў 125 матчаў, у якіх вызначыўся 12 разоў. Сыграў 102 матчы ў чэмпіянаце Шатландыі (11 галоў), 11 — у Кубку Шатландыі, 7 — у Кубку Лігі, 5 — у еўракубках (1 гол). Выйграў Кубак Шатландыі 2006 года.

Улетку 2009 года на правах свабоднага агента заключыў трохгадовы кантракт з кіеўскім «Арсеналам». Дэбют у Прэм’ер-лізе Украіны адбыўся 18 ліпеня 2009 года ў матчы супраць луганскай «Зары» (нічыя 0:0). Паступова Саўлюс стаў асноўным гульцом каманды і нават у 2012 годзе дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі выйсці ў еўракубкі.

У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Саўлюса, які ў якасці вольнага агента, разам з партнёрамі па камандзе Аляксандрам Каўпаком і Сяргеем Сіманенкам, 21 студзеня 2013 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Севастопаль», які выступаў у Першай лізе. Разам з «Севастопалем» выйграў Першую лігу і потым гуляў у Прэм’ер-лізе. Узімку 2014 года, аднак, быў адхілены ад асноўнай каманды крымчан[3]. Фармальна заставаўся ў складзе клуба да лета, хоць трэніраваўся асобна і шукаў варыянты працягу кар’еры.

У жніўні 2014 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. Праз праблемы з дакументамі, аднак, змог дэбютаваць за салігорскі клуб толькі 20 верасня 2014 года, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Нафтана» і сваёй галявой перадачай дапамог салігорцам перамагчы 2:0.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2015, згодна з новым рэгламентам, перастаў трапляць пад ліміт легіянераў у чэмпіянаце Беларусі, як ігрок нацыянальнай зборнай. У складзе салігорскага клуба здолеў замацавацца ў якасці асноўнага левага абаронцы.

У снежні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком вільнюскага «Жальгірыса»[6].

Міжнародная

З 2004 года трывала выступае за нацыянальную зборную Літвы.

Дасягненні

Зноскі

  1. Saulius Mikoliūnas // FBref.com
  2. SAULIUS MIKOLIUNAS // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Миколюнас покинет Севастополь
  4. Солигорский “Шахтер” заявил Войцеховски и Миколюнаса
  5. Миколюнас продлил контракт с “Шахтером”
  6. Миколюнас перешел в «Жальгирис»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Вільнюс
Катэгорыя·Ігракі ФК Каўнас
Катэгорыя·Ігракі зборнай Літвы па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Севастопаль
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Літвы
Катэгорыя·Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс
Катэгорыя·Ігракі ФК Харт оф Мідлатыян
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Кіеў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск