.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Саўлюс Мікалюнас (літ.: Saulius Mikoliūnas; нар. 2 мая 1984, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі футбаліст, паўабаронца вільнюскага «Жальгірыса» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Літвы.
Пачаў прафесійныя футбольныя выступы ў клубе «Швіеса» з роднага Вільнюса ў 2002 годзе. У 2004 перайшоў у стан дзеючага чэмпіёна Літвы футбольнага клуба «Каўнас», у складзе якога ў тым жа годзе выйграў усе ўнутраныя футбольныя трафеі Літвы.
На працягу 2005—2009 гадоў выступаў у Эдынбургу, дзе абараняў колеры мясцовага клуба «Хартс» у чэмпіянаце Шатландыі. За клуб з Эдынбурга правёў 125 матчаў, у якіх вызначыўся 12 разоў. Сыграў 102 матчы ў чэмпіянаце Шатландыі (11 галоў), 11 — у Кубку Шатландыі, 7 — у Кубку Лігі, 5 — у еўракубках (1 гол). Выйграў Кубак Шатландыі 2006 года.
Улетку 2009 года на правах свабоднага агента заключыў трохгадовы кантракт з кіеўскім «Арсеналам». Дэбют у Прэм’ер-лізе Украіны адбыўся 18 ліпеня 2009 года ў матчы супраць луганскай «Зары» (нічыя 0:0). Паступова Саўлюс стаў асноўным гульцом каманды і нават у 2012 годзе дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі выйсці ў еўракубкі.
У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Саўлюса, які ў якасці вольнага агента, разам з партнёрамі па камандзе Аляксандрам Каўпаком і Сяргеем Сіманенкам, 21 студзеня 2013 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Севастопаль», які выступаў у Першай лізе. Разам з «Севастопалем» выйграў Першую лігу і потым гуляў у Прэм’ер-лізе. Узімку 2014 года, аднак, быў адхілены ад асноўнай каманды крымчан[3]. Фармальна заставаўся ў складзе клуба да лета, хоць трэніраваўся асобна і шукаў варыянты працягу кар’еры.
У жніўні 2014 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. Праз праблемы з дакументамі, аднак, змог дэбютаваць за салігорскі клуб толькі 20 верасня 2014 года, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Нафтана» і сваёй галявой перадачай дапамог салігорцам перамагчы 2:0.
У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2015, згодна з новым рэгламентам, перастаў трапляць пад ліміт легіянераў у чэмпіянаце Беларусі, як ігрок нацыянальнай зборнай. У складзе салігорскага клуба здолеў замацавацца ў якасці асноўнага левага абаронцы.
У снежні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком вільнюскага «Жальгірыса»[6].
З 2004 года трывала выступае за нацыянальную зборную Літвы.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)