wd wp Пошук:

Саюз рускай моладзі

Саюз рускай моладзі (СРМ; руск.: Союз русской молодежи) — маладзёжная руская нацыянальная арганізацыя на акупіраванай нямецкімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнасць

Зімой 1944 года пры НСРПР[удакладніць: камент.] пачала стварацца моладзевая арганізацыя Саюз рускай моладзі[Крыніца?]. Вясной 1944 у склад СРМ увайшла моладзевая секцыя Актанаўскага Саюза барацьбы супраць бальшавізму[Крыніца?].

Створаны 7 мая 1944 г. у Барысаве. Дзейнічаў пад кантролем нямецкіх акупацайных улад і спецслужбаў. Кіраўнікі: капітан Я. Лазараў (мужчынская частка саюза), Чагірова (жаночая частка).

Паводле статута СРМ аб’ядноўваў рускіх юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 10—20 гадоў. Падзяляўся на малодшую (10—14 гадоў), сярэднюю (15—18) і старэйшую (19—20) узроставыя групы.

У сувязі з хуткім вызваленнем Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі СРМ шырокую дзейнасць разгарнуць не змог. Яго праца працягвалася ў Германіі. Асноўны ўплыў СРМ распаўсюджваў на вайсковую моладзь, якая знаходзілася ў Рускай вызваленчай арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта А. А. Уласава.

Строй

Чальцы СРМ у якасці параднага строя выкарыстоўвалі светлыя кашулі з наплечнікамі і цёмныя нагавіцы/спадніцы, фуражыркі. На левы рукаў прышываўся тарчык у колерах расійскага сцяга 1896 года. У якасці сцяга СРМ выкарыстоўваўся расійскі трыкалор 1896 года з надпісам РАСІЯ і выявай святога Георгія.

Кіраўнікі саюза на левае рукаво прышывалі бела-блакітна-чырвоны шэўрон.

Чальцы СРМ патрапілі на хроніку парада 22 чэрвеня 1944 года ў Мінску, на шматлікія фотаздымкі: на чыгуначным вакзале ў Барысаве, акцыя на нямецкіх могілках у Мінску.

Асноўныя прынцыпы СРМ

Патрыятызм. Антыбальшавізм. Антымарксізм. Працавітасць. Высокі ўзровень маральных якасцяў. Любоў да навукі і мастацтва. Любоў да спорту.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Рускія калабарацыяністы ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Беларускі калабарацыянізм
Катэгорыя·Гісторыя Барысава
Катэгорыя·Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·1944 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1944 годзе
Катэгорыя·Рускі калабарацыянізм