wd wp Пошук:

Саюз актыўнай барацьбы

«Саюз актыўнай барацьбы» — беларуская канспірацыйная арганізацыя нацыяналістычнага кірунку. Мела сувязі з Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў.

Перадумовы

Прыклад таго, як арганізоўваліся і змагаліся ўкраінцы-антыкамуністы, не мог не ўплываць на беларускіх нацыяналістаў. Да таго дадалося, што ў канцы 1938 — у пачатку 1939 гадоў існавала аўтаномная, а пасля і незалежная дзяржава Карпацкая Украіна. Вядома, што група беларусаў з розных краінаў Еўропы ўдзельнічала ў абароне Карпацкай Украіны і, імаверна, усе яны загінулі. У гэты час польская паліцыя адзначае актывізацыю кантактаў віленскіх беларусаў з АУН. Сярод іх, відаць памылкова, згадваўся паэт Максім Танк.

У 1935 ці 1936 Мікола Шчорс удзельнічаў ва ўкраінскім нелегальным з’ездзе ў Львове. Гэта быў з’езд украінскага студэнцтва з розных краінаў Еўропы. На ім Шчорс вітаў прысутных ад імя беларускіх студэнтаў. З’езд быў разагнаны польскай паліцыяй. Паводле М. Шчорса, пасля ўдзелу ў львоўскім з’ездзе яго выклікалі ў Дэфензіву. Палякі прапаноўвалі яму супрацоўніцтва, абяцалі прафесуру ва універсітэце на медыцыне. Але ён адмовіўся.

Дзейнасць

У пачатку сакавіка 1939 года польская паліцыя атрымала інфармацыю, што ў Вільні ствараецца канспірацыйная беларуская маладзёвая нацыяналістычная арганізацыя «Саюз Актыўнай Барацьбы». На чале яе стаў Мікола Шчорс. Імаверна, вясной 1939 года польская паліцыя «патрывожыла» Міколу Шчорса зноў. Таму «Саюз Актыўнай Барацьбы» не разгарнуў дзейнасці, бо быў на самым пачатку расканспіраваны. Ігнараванне пагрозаў польскіх уладаў магло б прывесці да арышту беларускіх нацыяналістаў.

Польская паліцыя называла «Саюз Актыўнай Барацьбы» «новай баявой беларускай арганізацыяй». У якасці інструктара ў яе быў прыцягнуты ўкраінскі дзеяч з АУН Уладзімер Дэцык, які вучыўся ў Віленскай школе палітычных навук.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·1939 год у Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1939 годзе
Катэгорыя·Антысавецкія падпольныя арганізацыі на Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Вільнюса
Катэгорыя·Арганізацыі Заходняй Беларусі