wd wp Пошук:

Сарвепалі Радхакрышнан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Сарвепалі Радхакрышнан (5 верасня 1888, Тырутані, Мадраскае прэзідэнцтва, Брытанская Індыя — 17 красавіка 1975, Мадрас, Індыя) — індыйскі філосаф, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Індыі (1962—1967). Ганаровы член Брытанскай акадэміі (1962).

Біяграфія

Нарадзіўся ў багатай брахманскай сям’і ў вёсцы Тырутані на паўночны захад ад Мадраса. Родная мова — тэлугу. Скончыў Хрысціянскі каледж у Мадрасе. У 1907 годзе абараніў магістарскую дысертацыю «Этыка веданты і яе філасофскія перадумовы». Выкладаў у шэрагу індыйскіх каледжаў і ўніверсітэтаў. У 1918—1921 гадах — прафесар універсітэта Майсура, у 1921—1931 гадах — прафесар універсітэта Калькуты. Публікаваў арыгінальныя работы і пераклады рэлігійна-філасофскіх тэкстаў з санскрыту і палі. У 1923 — 27 гадах у Лондане выйшаў яго двухтамовая праца «Індыйская філасофія». Чытаў лекцыі ў Оксфардскім, Гарвардскім і іншых заходніх універсітэтах. У 1931 — 36 гг. віцэ-канцлер універсітэта Андхра. У 1936 — 39 гг. — прафесар рэлігіі і этыкі Усходу ў Оксфардскім універсітэце. У 1939-46 гг. — віцэ-канцлер Індуісцкага ўніверсітэта ў Варанасі (Бенарэс).

Пасля абвяшчэння незалежнасці Індыі Радхакрышнан займаўся грамадскай і дзяржаўнай дзейнасцю. У 1946 годзе прызначаны паслом у ЮНЕСКА, у 1949 годзе — паслом у СССР. Кіраваў рэформамі вышэйшай адукацыі ў Індыі. З 1952 года — першы віцэ-прэзідэнт, у 1962-67 гадах — другі прэзідэнт Рэспублікі Індыя.

Лаўрэат Тэмплтанаўскай прэміі за прагрэс у рэлігіі (1975).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Sarvepalli Radhakrishnan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Радхакришнан Сарвепалли // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Sarvepalli Radhakrishnan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://www.sanu.ac.rs/clan/radakrisnan-sarvepali/
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  7. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры Бхарат Ратна
Катэгорыя·Выпускнікі Калькуцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Тэмплтанаўскай прэміі
Катэгорыя·Члены Індыйскага нацыянальнага кангрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадраскім прэзідэнцтве
Катэгорыя·Памерлі ў Чэнаі
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Мадраскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Індыі
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных