wd wp Пошук:

Сарая Аль-Харасані

Апалчэнцы «Сарая Аль-Харасані» падчас бою ў Сірыі, студзень 2016 года.

Сарая Аль-Харасані (араб. سرايا طليعة الخراساني‎‎) — іракскае шыіцкае апалчэнне, створанае ў 2013 годзе як ваенізаванае крыло палітычнай партыі «Хезб Талія аль-Ісламія». З 2014-га дзейнічае ў складзе кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі», дзе атрымала найменне 18-я брыгада.

Гісторыя

Апалчэнне бярэ свой пачатак ад невялікай групоўкі «Сарая аль-Карар», заснаванай у 1986 годзе. Утварэнне ўзначальваў Ясін Аль-Мусаві, прыхільнік шыіцкага рэлігійнага дзеяча Мухамада Бакіра аль-Хакіма. У 1995 годзе групоўка была ператворана ў арганізацыю «Талія». Яна супрацьстаяла іракскаму ўраду Садама Хусейна і нават сфармавала ўзброеныя атрады. «Талія» вяла сваю дзейнасць у паўднёвых правінцыях Ірака. Пад удар групоўкі часта траплялі гарады Хаўр Аль-Джбайша і Насірыя. Пасля таго, як Садам Хусейн правёў асушэнне балот на поўдні краіны, арганізацыя перамясцілася пад Неджэф і Кербелу[1].

У верасні 2013 года пры падтрымцы Ірана на базе «Сарая аль-Карар» створана «Сарая аль-Харасані». Яна ўтворана ў якасці ваенізаванага аддзялення іракскай палітычнай партыі «Хезб Талія аль-Ісламія»[2].

У наступныя гады апалчэнне ўдзельнічала ў канфліктах на тэрыторыі Сірыі і Ірака, галоўным чынам супраць ІДІЛ і сірыйскай апазіцыі. Асноўнай місіяй «Сарая Аль-Харасані» стала прадухіленне нападаў радыкальных сунітаў на шыіцкія святыні[3].

Арганізацыя

Групоўка названа ў гонар Абу Мусліма Аль-Харасані, мусульманскага дзеяча VIII стагоддзя.

Першапачаткова арганізацыю ўзначаліў іранскі араб Хамід Такві, генерал КВІР Ірана. 28 снежня 2014 года ён быў забіты снайперам недалёка ад Самары[4]. Месца Такві заняў Алі аль-Ясір. Намеснікам кіраўніка апалчэння прызначаны Хамід аль-Джазаіры[5].

Групоўка ідэалагічна блізка да шыіцкага Ірана. Яе лагатып скапіяваны з эмблемы іранскага КВІР[6][7].

Па дадзеных Reuters на 2015 год, у складзе «Сарая Аль-Харасані» налічвалася ад 1,5 да 3 тысяч баевікоў[4].

Рыштунак

Групоўка ўзбройваецца як у сябе на радзіме ў Іраку, так і за кошт іранскіх паставак. Сярод стралковай зброі пераважаюць аўтаматы Калашнікава, M16, снайперскія вінтоўкі Драгунова і ручныя гранатамёты. Апалчэнцы перасоўваюцца на аўтамабілях Mitsubishi і Honda[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20160617031154/
  2. Stéphane Mantoux, Bataille de Mossoul: Saraya al-Khorasani, la milice chiite soutenue et armée par l’Iran Архівавана 7 жніўня 2017., France Soir, 6 mars 2017.
  3. 1 2 «همه چیز دربارهٔ گروه‌های مقاومت مردمی عراق»
  4. 1 2 «Special Report: How Iran’s military chiefs operate in Iraq» Архівавана 3 снежня 2015., Reuters, 24 février 2015.
  5. Un général iranien tué en Irak, Le Monde avec AFP, 28 décembre 2014.
  6. Abbas Qaidaari, «Iran’s new group in Iraq: Saraya al-Khorasani», Al-Monitor, 11 février 2015
  7. Aymenn Jawad Al-Tamimi, 31 août 2014, Saraya al-Khorasani 31 August Statement: Translation and Analysis
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2013 годзе