wd wp Пошук:

Сараеўскае забойства

Сараеўскае забойства — забойства 28 чэрвеня 1914 эрцгерцага Франца Фердынанда, спадчынніка аўстра-венгерскага прастола, і яго жонкі герцагіні Сафіі Гогенберг у Сараева сербскім гімназістам Гаўрылам Прынцыпам, членам сербскай тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна». Прынцып уваходзіў у групу з 5 тэрарыстаў, якія каардынаваліся Данілам Ілічам.

Гаўрыла Прынцып
Эрцгерцаг Франц Фердынанд

У Сербіі меўся шэраг нацыяналістычных арганізацый, якія ставілі сваёй задачай аб’яднанне паўднёвых славян і стварэнне «Вялікай Сербіі». Сярод афіцэраў сербскай арміі існавала тайная арганізацыя пад назвай «Чорная рука». Мэтай яе было вызваленне сербаў, якія знаходзіліся пад уладай Аўстра-Венгрыі. Правадыром «Чорнай рукі» быў палкоўнік Драгуцін Дзмітрыевіч, па мянушцы «Апіс», начальнік сербскай контрразведкі. Урад Пашыча яго пабойваўся. Сербскі ўрад здагадваўся пра змову і не ўхваляў яе, але і не перашкаджаў «Чорнай руцэ».

Забойства стала нагодай для пачатку Першай сусветнай вайны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Падзеі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Гісторыя Сербіі
Катэгорыя·Гісторыя Сараева
Катэгорыя·Палітычныя забойствы
Катэгорыя·Аўстра-Венгрыя
Катэгорыя·Канфлікты 1914 года
Катэгорыя·Першая сусветная вайна
Катэгорыя·Гісторыя Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Чэрвень 1914 года