wd wp Пошук:

Саноцкая зямля

Саноцкая зямля[а 1] — адна з гістарычных зямель Галічыны з цэнтрам у горадзе Санак, у 1366—1772 гадах — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рускага ваяводства Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай.

Тэрыторыя і межы

На паветы зямля не падзялялася. Ахоплівала паўднёва-заходнюю частку Рускага ваяводства ў басейне верхняга і сярэдняга Сяна, ад яго вытокаў да вёскі Дубецка, і ў басейне верхняга Віслака. З поўначы і ўсходу межавала з Перамышльскай зямлёй, з захаду з Кракаўскім і Сандамірскім ваяводствамі. Каля Кросна тады спускаліся межы трох ваяводстваў Рэчы Паспалітай. У 1665 годзе зямля налічвала 371 вёску і 12 гарадоў і мястэчак.

Нарадзіліся

Заўвагі

  1. па-лацінску: Terra et Districtus Sanociensis, па-польску: Ziemia sanocka
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Рускае ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат