wd wp Пошук:

Самі Хедзіра

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Самі Хедзіра (ням.: Sami Khedira; нар. 4 красавіка 1987, Штутгарт, ФРГ) — нямецкі футбаліст туніскага паходжання, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2009—2018), чэмпіён свету 2014 года.

Клубная кар’ера

«Штутгарт»

Дэбютаваў у Бундэслізе 1 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Герты». 29 студзеня 2007 года падпісаў кантракт са «Штутгартам» да чэрвеня 2009 года. 9 ліпеня 2008 года падоўжыў кантракт да лета 2011 года. У клубе паспяхова гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, некаторы час быў віцэ-капітанам каманды.

«Рэал Мадрыд»

Летам 2010 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал Мадрыд». Сума трансферу склала 12 млн еўра. 21 красавіка 2012 года забіў гол у браму «Барселоны», у тым матчы «Рэал» перамог з лікам 2:1, яшчэ адзін гол правёў лідар «Рэалу» Крыштыяну Раналду.

«Ювентус»

9 чэрвеня 2015 года «Ювентус» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з Хедзірай, які перайшоў у італьянскі клуб у якасці свабоднага агента. Кантракт пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня, пасля сканчэння тэрміну пагаднення з «Рэалам»[6]. 15 ліпеня Хедзіра быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Ювентуса»[7].

У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе каманды і не выхадзіў на поле.

«Герта»

У лютым 2021 года вярнуўся ў Бундэслігу, падпісаўшы кантракт з берлінскай «Гертай»[8]. У маі 2021 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона.

Міжнародная кар’ера

У зборнай Германіі дэбютаваў 5 верасня 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай ПАР. З-за шматлікіх траўмаў асноўных ігракоў зборнай Самі трапіў у заяўку на чэмпіянат свету 2010 года. На самім мундыялі ён правёў усе 7 матчаў сваёй зборнай, удастоіўшыся пры гэтым, разам з Басціянам Швайнштайгерам, з якім гуляў у паўабароне, пахвалы за выдатную гульню ў цэнтры поля. У вельмі ўпартым матчы за 3-е месца адзначыўся пераможным голам у браму зборнай Уругвая.

Дасягненні

Клубныя

«Штутгарт»

«Рэал»

«Ювентус»:

Міжнародныя

Германія:

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1052565220 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. SAMI KHEDIRA // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Sami Khedira // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1052565220 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. 1 2 http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/centrocampisti/sami-khedira/index.php Праверана 12 кастрычніка 2017.
  6. «Ювентус» объявил о переходе Хедиры
  7. Сами Хедира официально представлен игроком “Ювентуса” (ФОТО)
  8. “Герта” объявила о переходе Сами Хедиры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Штутгарце
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі ФК Штутгарт II
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Штутгарт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Герта Берлін