wd wp Пошук:

Салонскі сельсавет

Сало́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Саланое.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Салонскі (Саланоўскі) сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсавета[1].

8 снежня 1966 года Салонскі сельсавет утвораны зноў з часткі Акцябрскага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў (вёскі Александроў, Вялікія Рагі, Істобкі, Казёл, Лясань, Малыя Рагі, Нівы, Саланое і Салонская Карма)[2]. 1 жніўня 2008 года скасавана вёска Казёл[3].

У склад Салонскага сельсавета ўваходзілі да 1954 года вёскі Гнілая Лужына, Залужжа, Зямлянкі, да 1962 года пасёлак птушкаадзялення саўгаса «Жлобін» (зараз не існуюць).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2738 чалавек[4], з іх 93,2 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,5 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Решение Жлобинского районного Совета депутатов от 1 августа 2008 г. № 88 Об упразднении сельского населенного пункта Козел Солонского сельсовета Архівавана 16 лютага 2022.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Салонскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат