wd wp Пошук:

Сакрат Яновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Сакрат. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яновіч. Сакрат Яно́віч (4 верасня 1936, Крынкі, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 17 лютага 2013, Крынкі[1]) — польскі беларускі пісьменнік, аўтар 30 кніг. Член Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза польскіх пісьменнікаў (з 1971), старшыня Клубу Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976—1981).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і шаўца. Скончыў Беластоцкі электратэхнікум (1955). Працаваў брыгадзірам электраманцёраў на баваўняным камбінаце пад Беластокам. Перакладчык, потым журналіст у газеце «Ніва» (з 1956). Загадчык арганізацыйнага аддзела Галоўнага праўлення Беларускага грамадска‑культурнага таварыства (1959—1962). У 1960 скончыў завочнае аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага інстытута ў Беластоку. У 1958—1970 супрацоўнічаў са Службай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі, назіраючы за асяродкам газеты «Ніва», а таксама Беларускага грамадска-культурнага таварыства (у 2007 прызнаўся пра гэта ў люстрацыйнай анкеце).[2] Калі ён разарваў супрацоўніцтва са спецслужбамі, у 1970 яго звольнілі з «Нівы» нібыта «за беларускі нацыяналізм»[1], застаўся беспрацоўным, нейкі час рабіў грузчыкам, тэхнікам бяспекі працы. Скончыў завочны факультэт польскай і славянскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта (1973). Інструктар-метадыст Беластоцкага гарадскога Дому культуры (2-я пал. 1970-х), тэхнічны рэдактар «Нівы» (1-я пал. 1980‑х). Старшыня Беларускага дэмакратычнага аб’яднання[3] (утворана на пач. 1990). Напачатку XXI ст. займаўся актыўнай літарганізатарскай дзейнасцю, у яго Villa Socrates праходзілі шматлікія беларускія і міжнародныя інтэлектуальныя спатканні.

Творчасць

Дэбютаваў апавяданнем у 1956 («Ніва», Беласток). Пісаў на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр. С. Яновіч напісаў каля 30 кніг, сярод якіх «Беларусь, Беларусь», «Доўгая смерць Крынак» і інш. Пераклаў на польскую мову «Вітражы» Я. Брыля (Варшава, 1979), п’есу Я. Шабана «Шрамы» (для Драматычнага тэатра імя Я. Вянгеркі ў Беластоку).

Узнагароды

Сярэбраны Крыж заслугі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Памёр пісьменнік Сакрат Яновіч (Крынкі, Падляшша), Наша Ніва (18.02.2013)
  2. Польскае радыё для замежжа: Сакрат Яновіч — агент спецслужбаў ПНР
  3. Першая беларуская палітычная партыя ў пасляваеннай Польшчы.
  4. Яновіч С. Хатняе стагоддзе / Рэд. Ю.Хмялеўскі, маст.рэд. П. Грэсь — Крынкі: Villa Sokrates, 2008. — 161 с., іл., 21 см — ISBN 978-83-913706-6-6-0

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крынках
Катэгорыя·Члены Саюза польскіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
Катэгорыя·Памерлі ў Крынках
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага