wd wp Пошук:

Сагавая пальма

Сагавая пальма (Metroxylon sagu) — шматгадовая вечназялёная расліна. Паходзіць з нізінных трапічных лясоў Паўднёва-Усходняй Азіі і Новай Гвінеі.

Знешні выгляд

Расліны з падземнымі разгалінаванымі каранямі і шматлікімі стваламі вышынёй 8 — 12 м. Лісце перыстае даўжынёй 4 — 6 м. Кветкі з’яўляюцца ва ўзросце 15 — 20 гадоў і пасля прынашэння пладоў адміраюць. Размнажаюцца атожылкамі, якія ўтворацца ў аснаванні ствала пасля перыяду красавання.

Выкарыстанне

З сярэдняй часткі ствала атрымоўваюць сага — прадукт, надзвычай багаты крухмалам. У некаторых частках Новай Гвінеі аладкі з сага з’яўляюцца асноўнай штодзённай ежай. Высушанае лісце і парасткі выкарыстоўваюцца як будаўнічы матэрыял для дахаў, сценак жытла, а таксама плытоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пальмавыя
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта