wd wp Пошук:

Савелій Рыгоравіч Дрынь

Савелій Рыгоравіч Дрынь (1912-1944) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Савелій Дрынь нарадзіўся 28 снежня 1911 (10 студзеня 1912) года ў вёсцы Таўбозіна Мглінскага павета Чарнігаўскай губерні (цяпер — Унецкі раён Бранскай вобласці) у сям’і селяніна. Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы працаваў у народнай гаспадарцы. У верасні 1943 года Дрынь быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Да чэрвеня 1944 года чырвонаармеец Савелій Дрынь быў стралком 5-й стралковай роты 740-га стралковага палка 217-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР[1].

25 чэрвеня 1944 года рота Дрыня ўдзельнічала ў баі за вызваленне вёскі Святое Возера Рагачоўскага раёна. Ёй удалося выбіць ворага з вёскі, але неўзабаве той распачаў контратаку пры падтрымцы самаходных артылерыйскіх установак «Фердынанд». Дрынь і камандзір роты Уткін з супрацьтанкавымі гранатамі кінуліся пад дзве з іх, цаной свайго жыцця падарваўшы іх. Астатнія «Фердынанды» былі вымушаныя павярнуць назад. Дзеянні Дрыня і Уткіна спрыялі паспяховаму адбіцці контратакі. За гэты бой яны абодва былі пасмяротна прадстаўлены да звання Герояў Савецкага Саюза. Дрынь быў першапачаткова пахаваны на могілках у вёсцы Колатаўка Рагачоўскага раёна, але ў 1957 годзе перапахаваны ў брацкай магіле у Парку Піянераў Рагачова[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 жніўня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Савелій Дрынь пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

У гонар Дрыня ўстаноўлена стэла на Алеі Герояў ва Унечы[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Савелій Рыгоравіч Дрынь на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мглінскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Унецкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рагачове
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Рагачоўскім раёне