wd wp Пошук:

Савейкаўскі парк

Саве́йкаўскі парк[1], парк «Савейкі» — помнік садова-паркавага мастацтва ў вёсцы Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.

Закладзены ў 1850 годзе на плошчы каля 10 гектараў у маёнтку Т. Навіцкага[1]. Парк пейзажнага тыпу. У яго цэнтры — палац, які зруйнаваны ў Вялікую Айчынную вайну, адбудаваны ў 1959 годзе ў стылі неакласіцызму. Перад палацам партэр, абсаджаны дрэвамі мясцовых лісцевых парод. У паўночна-заходняй частцы — вялікая паляна, абсаджаная ахоўнымі масівамі. У паўночнай частцы маецца сажалка з астравамі, звязаная пратокай з сістэмай вадаёмаў. Паўднёва-заходняя частка парку мае самастойнае кампазіцыйнае рашэнне, заснаванае на выкарыстанні трох сажалак рознай формы з кароткімі пратокамі і дамбамі. Сажалкі злучаюцца каналамі з вадаёмамі на партэры.

У парку растуць больш за 25 відаў дрэў і кустоў[1]. Сярод іх елка, таполя белая, ліпа галандская, бэз бельгійскі, лістоўніца еўрапейская, конскі каштан, арэх шэры, ірга каласістая, каліна канадская, ясень звычайны.

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Паркі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Славутасці Ляхавіцкага раёна