wd wp Пошук:

Сава I Сербскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Сава.

Сава, свецкае імя Растка Няманіч (сербск.: Сава, Растко Немањић; 1169 або 1174/1175 — 14 студзеня 1236) — вядомы рэлігійны, культурны і палітычны дзеяч свайго часу, першы архіепіскап сербскі. Святы заступнік Сербіі, адзін з самых шанаваных святых Сербскай праваслаўнай царквы.

Дзейнасць

Малодшы сын Стэфана Немані, брат Стэфана Першавенчанага. У 18-гадовым узросце пастрыжаны ў манахі, спачатку жыў у адным з манастыроў Канстанцінопаля, потым на Афоне, дзе аднавіў Хіландарскі манастыр, які стаў цэнтрам сербскай духоўнай культуры сярэднявечча.

У 1208 годзе Сава вяртаецца ў Сербію, каб спыніць вайну паміж сваімі старэйшымі братамі Стэфанам II Няманічам і Вуканам Зецкім. Быў архімандрытам манастыра ў Студзеніцы, стварыў аўтакефальную (незалежную) Сербскую праваслаўную царкву і стаў яе першым архіепіскапам у 1219 годзе. У 1233 годзе перадаў архіепіскапскі сталец свайму вучню Арсенію Срэмскаму.

Здзейсніў паломніцтва ў Іерусалім, заснаваў у Палесціне манастыр Святы Архангел і шпіталь для праваслаўных паломнікаў. На зваротным шляху праязджаў праз Балгарыю, дзе памёр 14 студзеня 1236 і быў пахаваны ў балгарскай сталіцы Тырнаве. Пляменнік Савы, сербскі кароль Стэфан Уладзіслаў (зяць балгарскага цара Івана Асеня II), праз год перанёс яго мошчы з Тырнава ў манастыр Мілешава.

Зноскі

  1. http://www.spc.rs/sr/sveti_sava_prvi_arhiepiskop_prosvetitelj_srpski
  2. Saint Sava // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1169 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1236 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1174 годзе
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Няманічы
Катэгорыя·Прадстаяцелі Сербскай праваслаўнай царквы
Катэгорыя·Памерлі ў Вяліка-Тырнаве
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Свяціцелі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Балгарыі
Катэгорыя·Святыя Сербіі
Катэгорыя·Цудатворцы