wd wp Пошук:

Сабі

Са́бі, Саві[1], Савэ (англ.: The Save River (раней Sabi)[2]) — рака ў Афрыцы, у Зімбабвэ і Мазамбіку.

Даўжыня ракі 640[1] км, плошча вадазбору 96 000[1] км². Сярэдні расход вады 240[1] м³/с. Пачынаецца на плато Матабеле, прыкладна за 80 км у напрамку на поўдзень ад сталіцы Зімбабвэ — горада Харарэ. Упадае ў Мазамбікскі праліў (Індыйскі акіян). Найбольш паўнаводная рака ў снежні—лютым. У гэты час яна суднаходная ў ніжнім цячэнні (невялікія судны). Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 326. — 671 с. с илл.
  2. The Save River (formerly Sabi) // Zimbabwe Field Guide(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Зімбабвэ
Катэгорыя·Рэкі Мазамбіка
Катэгорыя·Басейн Індыйскага акіяна ў Афрыцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта