Са́бі, Саві[1], Савэ (англ.: The Save River (раней Sabi)[2]) — рака ў Афрыцы, у Зімбабвэ і Мазамбіку.
Даўжыня ракі 640[1] км, плошча вадазбору 96 000[1] км². Сярэдні расход вады 240[1] м³/с. Пачынаецца на плато Матабеле, прыкладна за 80 км у напрамку на поўдзень ад сталіцы Зімбабвэ — горада Харарэ. Упадае ў Мазамбікскі праліў (Індыйскі акіян). Найбольш паўнаводная рака ў снежні—лютым. У гэты час яна суднаходная ў ніжнім цячэнні (невялікія судны). Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.