wd wp Пошук:

Рэспубліка Банат

Рэспубліка Банат (рум.: Republica Bănăţeană, ням.: Banater Republik, сербск.: Банатска република, венг.: Bánáti Köztársaság) — дзяржава, абвешчаная ў Тымішаары 1 лістапада 1918 года ў момант распаду Аўстра-Венгрыі і адначасовага аб’яднання Югаславіі.

Гісторыя

Да 31 кастрычніка 1918 года былі створаны ваенныя рады нацыянальнасцей, якія пражывалі на тэрыторыі Баната: румынская, венгерская, нямецкая, сербская, і яўрэйская. На іх сустрэчы Ота Рот, сацыяліст з Грамадзянскай радыкальнай партыі, выступіў з прапановай стварыць аўтаномную Банацкую народную раду з удзелам прадстаўнікоў ад кожнай этнічнай групы, але румынскія афіцэры адмовіліся, спасылаючыся на адсутнасць рэзалюцыі ад Румынскай Нацыянальнай Рады. Нягледзячы на ​​гэта, вядучыя сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі вырашылі абвясціць рэспубліку, і 1 лістапада гэта зрабіў Ота Рот, які стаў яе прэзідэнтам. Незалежнасць Баната была прызнана Венгрыяй.

4 лістапада Банацкая народная рада арганізавала ваенныя атрады з мэтай усталяваць кантроль над усёй тэрыторыяй рэспублікі, але зрабіць гэта так і не ўдалося. 15 лістапада сербскія войскі ўвайшлі ў Банат, і рэспубліка спыніла сваё існаванне; потым яго тэрыторыя была падзелена паміж Румыніяй і Дзяржавай сербаў, харватаў і славенцаў.

16 красавіка 1920 года этнічныя немцы Баната паслалі на Парыжскую мірную канферэнцыю запыт з просьбай аб аднаўленні рэспублікі (пад назвай «Рэспубліка Банація»), але ім было адмоўлена.

Насельніцтва

Карта Рэспублікі Банат у 1918 годзе
Рэспубліка Банація, прапанаваная немцамі на Парыжскай мірнай канферэнцыі ў 1920

Насельніцтва рэспублікі складала 1 582 133 чалавекі:

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Сербіі
Катэгорыя·Распад Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Румыніі
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Праекты дзяржаў