wd wp Пошук:

Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў

Рэспубліка́нскі фестыва́ль белару́скіх фі́льмаў — беларускі кінафестываль, які праводзіцца адзін раз у два гады ў горадзе Брэсце па рашэнні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, узгодненым з Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам.[1]

Мэты і парадак правядзення

Мэтамі фестывалю з’яўляюцца павышэнне ролі беларускай кінематаграфіі ў сацыяльна-культурным жыцці грамадства, захаванне і развіццё традыцый нацыянальнага кінамастацтва, аднаўленне на новых пачатках і ў новых формах адзінай фільмапракатнай прасторы; аналіз сучаснага стану беларускай кінематаграфіі ў кантэксце развіцця еўрапейскага кінапрацэсу, пашырэнне міжнародных прафесійных кантактаў творчых работнікаў галіны; даследаванне працэсаў, якія адбываюцца ў нацыянальнай кінематаграфі, выяўленне і стымуляванне эстэтычных пошукаў, падтрымка прагрэсіўных творчых ідэй, у першую чаргу — маладых кінематаграфістаў, і прасоўванне іх фільмаў на экраны Беларусі і за мяжу.

У мэтах ажыццяўлення кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю ствараецца арганізацыйны камітэт фестывалю, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і зацікаўленых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у правядзенні фестывалю. Аргкамітэт фарміруе і зацвярджае склад адборачнай камісіі фестывалю, якая:

У рамках фестывалю конкурс фільмаў ацэньвае журы фестывалю, у склад якога ўваходзяць дзеячы айчыннага і замежнага кінематографа. Склад журы ў колькасці не менш 7 чалавек. Журы прымае рашэнне па ўзнагароджанні ўдзельнікаў фестывалю па наступных намінацыях:

Гісторыя

VII рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў прайшоў у Брэсце ў 2010 годзе. У анімацыйнай праграме прэзентаваны мультыплікацыйны фільм «Птаха» Аляксандра Ленкіна. Сярод дакументальных стужак паказаны фільм «Фатограф Ульяна» па сцэнарыі пінскага журналіста Вячаслава Ільянкова, пастаўлены рэжысёрам Юрыем Гарулёвым. У рамках кінафестывалю, па-за праграмай, прадэманстраваны вядомы фільм «Брэсцкая крэпасць». Галоўнай падзеяй фестывалю стаў фільм «Ваўкі» Аляксандра Колбышава, які пастаўлены па аповесці Аляксандра Чакменева — яму прысуджаны Гран-пры фестывалю «крыштальны бусел».[2]

29 верасня 2012 года ў кінатэатры «Беларусь» Брэста адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця VIII Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел: народная артыстка Расіі Вольга Астраумава[ru], народны артыст РСФСР Анатоль Кузняцоў[ru], саліст беларускай эстрады, выканаўца ролі ў фільме адкрыцця фестывалю «Скрасці Бельмандо» (рэж. М. Князеў) — Пётр Ялфімаў. Для ўдзелу ў фестывалі было прадстаўлена каля 90 фільмаў. У выніку адбору прыме удзел 51 фільм: 6 анімацыйных, 4 ігравых, 5 тэлевізійных ігравых (тэлесерыялы), 19 неігравых, 17 студэнцкіх. Усе беларускія фільмы прадставілі іх стваральнікі, сярод якіх акцёры — народны артыст БССР Генадзь Гарбук, народны артыст Беларусі Сяргей Журавель, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кацянёў, актрысы і тэлевядучыя Вольга Венская, Святлана Бароўская, Вольга Водчыц, акцёры тэатра і кіно Віктар Рыбчынскі, Анастасія Баброва, Уладзімір Грыцэўскі (малодшы), Віктар Васільеў, Святлана Кажамякіна, Юрый Баранаў, Аксана Лясная. Склад журы фестывалю ўзначаліў кінакрытык, член Расійскай акадэміі кінематаграфічных навук «Ніка[ru]», Еўразійскай кінаакадэміі, Саюза кінематаграфістаў і Саюза пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі, віцэ-прэзідэнт Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў Расіі, аўтар кнігі аб народным артысце СССР кінарэжысёры Віктары Тураве, член журы першага Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў у 1997 годзе Леанід Паўлючык[ru]. Цырымонія закрыцця фестывалю адбылася 2 кастрычніка з удзелам расійскага акцёра тэатра і кіно Аляксандра Цуркана[ru], які выступіў з канцэртнай праграмай.[3] Майстар-клас правёў грузінскі і расійскі сцэнарыст і кінарэжысёр Іраклій Квірыкадзе[ka].[4]

Зноскі

  1. ПАЛАЖЭННЕ аб Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў (нявызн.), «Культура» (№ 22 (788) 02.06.2007 - 08.06.2007 г). Праверана 14 ліпеня 2020.
  2. ЯСКЕВІЧ, Святлана. VII рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў: “Бусла” забралі “Ваўкі” (нявызн.), TUT.BY (29 чэрвеня 2010 у 13:57). Праверана 14 ліпеня 2020. Архівавана 16 ліпеня 2020.
  3. Адкрыццё Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў адбудзецца ў Брэсце (нявызн.), TUT.BY (28 верасня 2012 у 12:34). Праверана 14 ліпеня 2020. Архівавана 17 ліпеня 2020.
  4. Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў пройдзе днямі ў Брэсце. (нявызн.), Радыё «Беларусь» (Thursday, 27.09.2012 - 13:53). Праверана 14 ліпеня 2020. Архівавана 14 ліпеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Культура Брэста
Катэгорыя·Кінафестывалі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты