wd wp Пошук:

Рэнэ Генон

Рэнэ Жан-Мары-Жозэф Генон (фр.: René Jean-Marie-Joseph Guénon, 15 лістапада 1886, Блуа, Францыя — 7 студзеня 1951, Каір, Каралеўства Егіпет) — французскі філосаф, аўтар прац па метафізіцы, традыцыяналізму, сімвалізму і ініцыяцыі.

Рэнэ Генон лічыцца родапачынальнікам інтэгральнага традыцыяналізму — накірунку традыцыянай думкі, падмурак якой складае палажэнне аб існаванні Прымардыальнай традыцыі альбо «Вечнай мудрасці». Пры гэтым Генон не выкарыстоўваў тэрмін «традыцыяналізм» і не звязваў сябе з канкрэтнымі напрамкамі філасофіі, лічачы апошнюю выразам індывідуальных меркаванняў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Блуа ў сям’і архітэктара, якая прытрымлівалася строгіх каталіцкіх традыцый. Атрымаў матэматычную адукацыю ў Парыжы.

Рэнэ Генон стаў адным з нешматлікіх еўрапейцаў, якія пракраліся ў эзатэрычныя ўсходнія вучэнні. Настаўнікам, які вызначыў жыцццёвы шлях Генона, стаў індус, які належаў да школы Адвайта, аднак, як часта бывае з падобнымі настаўнікамі, вядома пра яго мала. Потым, выказваючы ўдзячнасць гэтаму чалавеку, Генон скажа, што «тым, што ў нас ёсць інтэлектуальнага, мы абавязаны выключна Усходу».

У 1912 г. Генон прымае іслам і бярэ сабе арабскае імя Абд-эль-Вахед Ях’я (араб.: عبد الواحد يحيى‎) — Служыцель Адзінага. Ён заўсёды падкрэсліваў, што гэты акт насіў вельмі асабісты характар ​​і ніякім чынам не быў вераадступніцтвам. У 1930 г. ён назаўсёды пакідае Еўропу і пераязджае ў Каір, дзе жэніцца з дачкой аднаго з шэйхаў, род якога належаў да ​​нашчадкаў Мухамада па жаночай лініі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 René Guenon // GeneaStar
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 7 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Філосафы Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Блуа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Каіры
Катэгорыя·Традыцыяналізм
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў