wd wp Пошук:

Рэм Іванавіч Салаухін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салаухін. Рэм Іванавіч Салау́хін[3][4] (19 лістапада 1930 — 6 студзеня 1988) — беларускі савецкі фізік. Член-карэспандэнт АН СССР (1968) і Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (1968), акадэмік АН БССР (1977). Доктар фізіка-матэматычных навук (1964), прафесар (1965). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1965).

Біяграфія

Нарадзіўся ў рабочым пасёлку Гусь-Хрустальны (сучасны горад ва Уладзімірскай вобласці Расіі). У 1953 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1953—1958 гг. працаваў у Энергетычным інстытуце акадэміі навук СССР. З 1959 года ў Сібірскім аддзяленні АН СССР — загадчык лабараторыяй у Інстытуце гідрадынамікі, намеснік дырэктара Інстытута ядзернай фізікі. У 1971—1976 гг. на пасадзе дырэктара Інстытута тэарэтычнай і прыкладной механікі. Прафесар Новасібірскага ўніверсітэта (1965—1977). У 1976—1987 гг. Р. І. Салаухін на пасадзе дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Акадэміі навук БССР, адначасова (з 1977 года) — прафесар, загадчык кафедрай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Працаваў у галіне фізікі ўдарных хваляў, фізікі плазмы, квантавай электронікі, высокатэмпературнай газадынамікі. Даследаваў кінэтыку ўдарных хваляў, атрымаў важныя вынікі ў распрацоўцы і вывучэнні газадынамічных лазерных сістэм, вывучаў працэсы пераходу гарэння ў дэтанацыю. Прапанаваў метады вымярэння ціску, шчыльнасці, тэмпературы і іншых параметраў працэсаў ва ўдарных хвалях.

Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Солоухин Рем Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 3 4 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Акадэмік САЛАУХІН Рэм Іванавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  4. Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гусь-Хрустальным
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Выкладчыкі Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі МФТІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак