wd wp Пошук:

Рэзедовыя

Рэзедовыя[3] (Resedaceae) — сямейства двухдольных раслін.

У сістэме APG II сямейства ставіцца да парадку Капустакветныя. У сістэме Кронквіста  ўваходзяць у парадак Capparales.

Распаўсюджанне, апісанне

Арэал сямейства ўключае ўмераныя і субтрапічныя вобласці Еўропы, Паўночнай Афрыкі, заходняй Азіі, Сярэдняга Усходу і Паўднёвай Амерыкі.

Прадстаўнікі сямейства — аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны.

Выкарыстанне

Некаторыя прадстаўнікі сямейства — дэкаратыўныя расліны.

Некаторыя віды роду Рэзеда культывуюць для атрымання эфірных алеяў, якія выкарыстоўваюцца ў парфумерыі, а таксама для атрымання фарбавальніка, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбаў і ў тэкстыльнай прамысловасці.

Роды

Сямейства складаецца прыкладна з 70 відаў, аб’яднаных у шэсць родаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Рэзедовыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Флора Еўразіі