wd wp Пошук:

Рэзеда

Рэзеда[4] (Reseda) — род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства рэзедовых.

Апісанне

Сцяблы прамастойныя або прыўзнятыя, густааблісцелыя. Лісце суцэльнае ці перыста-раздзельнае. Кветкі няправільныя, двухполыя, з падпесцікавым дыскам і адным прыкветнічкам, у канцавых пірамідальных або коласападобных гронках; чашачка 4—6-раздзельная; пялёсткі свабодныя, у адной колькасці з чашалісцікамі і чаргуюцца з імі, 2 верхнія — буйнейшыя за ніжнія. 3—11-раздзельныя, ніжнія — пераважна з адной доляй; тычынак 10—16. Плод — каробачка.

Арэал

Вядома каля 60 відаў (31 від[5]), пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. Распаўсюджана таксама ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе. На тэрыторыі Беларусі заносныя рэзеда жоўтая (Reseda lutea) і рэзеда жоўценькая (Reseda luteola), а таксама інтрадукаваная рэзеда духмяная (Reseda odorata).

Віды

Суквецці Reseda alba. Мальёрка, Іспанія.

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 31 від[5]:

Яшчэ больш 120 назваў відаў маюць нявызначаны статус.

Значэнне і выкарыстанне

Фарбавальпыя, эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны; ёсць пустазелле. Добрыя меданосы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Reseda у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 Reseda (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 24 жніўня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рэзедовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак