wd wp Пошук:

Рэжо Манінгер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манінгер.

Рэ́жо Ма́нінгер (венг.: Manninger Rezső; 7 ліпеня 1890, Шопран, Венгрыя — 4 лютага 1970, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік (1939) і віцэ-прэзідэнт (19601966) Венгерскай АН. Замежны член УАСГНІЛ (1957).

Біяграфія

Нарадзіўся Рэжо Манінгер 7 ліпеня 1890 года ў Шопране. Сям’я Рэжо была евангелічнага веравызнання. У пачатку 1910-х гадоў пераехаў разам з бацькамі ў Будапешт і прысвяціў сталіцы Венгрыі ўсё сваё жыццё.

У 1912 годзе скончыў Вышэйшую ветэрынарную школу ў Будапешце. У 1928 годзе арганізаваў навукова-даследчы ветэрынарны інстытут, дырэктарам якога быў да 1943 года.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па паталогіі інфекцыйных хвароб жывёл і ветэрынарнай мікрабіялогіі. Даследаваў пытанні дыягностыкі сібірскай язвы і бруцэлёзу, імунізацыі пры туберкулёзе буйной рагатай жывёлы, спецыфічнай прафілактыцы чумы свіней, воспы авечак і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Manninger Rezső // http://mek.oszk.hu/00300/00355/html/ABC09732/09960.htm Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Rezső Manninger // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 1 2 Rezso MANNINGER // Académie nationale de médecine
  4. http://www.nemzetipanteon.hu/temetoi.html Праверана 25 ліпеня 2019.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119169061 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 сакавіка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Шопране
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фаркашрэці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці венгерскай ветэрынарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шопране
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы