wd wp Пошук:

Рычардас Гавяліс

Ры́чардас Гавя́ліс (літ.: Ričardas Gavelis; 8 лістапада 1950[2], Вільнюс18 жніўня 2002, Вільнюс) — літоўскі пісьменнік, драматург, публіцыст, сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вільнюсе. Скончыў школу ў Друскінінкаі ў 1968, у 1968—1973 вучыўся на фізічным факультэце Вільнюскага ўніверсітэта, потым у 1973—1977 быў супрацоўнікам у Інстытуце фізікі Літоўскай АН. У 1978—1980 працаваў у рэдакцыі літоўскага навукова-папулярнага журнала «Mokslas ir gyvenimas» і ў літаратурным часопісе «Pergalė». У постсавецкі час друкаваўся як калумніст ды публіцыст у газеце «Respublika» і ў штотыднёвіку «Veidas».

Памёр раптоўна праз сардэчны прыступ[3]. Пахаваны на Антакальніскіх могілках[4].

Творчасць

Гавяліс пачаў публікавацца ў савецкі час, дэбютаваўшы ў 1976 зборнікам апавяданняў «Непачаўшыся сьвята» (Neprasidėjusi šventė), але шырокае прызнанне атрымаў аповесцю «Віленскі покер» (1989). «Віленскі покер» фармулюе ды прагаворвае базавыя пытанні літоўскай ідэнтычнасці, таксама і пакутныя ды непрыемныя нацыянальнай гордасці. Разам з гэтым, аповесць увабрала тэхніку магічнага рэалізму ды nouveau roman[en], змяшчае шмат эротыкі, дэтэктыўных элементаў і дасканала адлюстроўвае жыццё касмапалітычнай Вільні 1960-1980х гадоў.

Кніга была перакладзеная на латышскую (1995), англійскую (2009), македонскую (2013), французскую (2015), беларускую (2018), польскую (2019), украінскую (2020).

Вільнюскі цыкл прадоўжылі аповесці «Вільнюскі джаз» (1993), «Апошняе пакаленне людзей на Зямлі» (1995), «Квартэт страчаных думаў» (1999), «Сем спосабаў самагубства» (1999). Дзве апошніх аповесці атрымалі ў 2000 годзе ўзнагароду Вільнюскага клуба і Вільнюскага тэлебачаньня.

Пяру Гавяліса належаць тры дзеятворы: «Inadaptatus» (1976), «Віры» (1977), «Трыюмвірат» (1986).

У 1980 Гавяліс таксама выступіў як сцэнарыст фільма «Спаборніцтва з 9 да 9», у 1990 ён напісаў сцэнарый да кароткаметражнага дэтэктыўнага фільма «Двайнік», у 2005 па яго сцэнарыі выйшаў англійска-літоўскі фільм «Лес багоў» па аднайменнай аповесці Баліса Сруогі[5].

Бібліяграфія

Сцэнарыі

Дзеятворы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Ričardas Gavelis // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Афіцыйная дата нараджэння, адзначаная ў дакументах Гавяліса – 8 лістапада. Аднак, як зазначае Чершкуте, папраўдзе Гавяліс нарадзіўся 8 кастрычніка, таму з гэтай даты (8 кастрычніка) пачынаецца аповесць «Віленскі покер». Адныя артыкулы даюць адну дату, іншыя – другую, таму магчымая блытаніна. Šiuolaikinė literatūra. Gavelis(недаступная спасылка)
  3. J.Cerskute. Les jeux de la déconstruction dans le corps de la ville/ dans la ville du corps
  4. Mirė žinomas Lietuvos rašytojas Ričardas Gavelis // DELFI. 19.08.2002
  5. Фільмаграфія Гавяліса.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы
Катэгорыя·Літоўскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада