wd wp Пошук:

Рыца

Ры́ца, Вялікая Рыца (абх.: Риҵа, груз. რიწა) — возера ледавікова-тэктанічнага паходжання ў Гудауцкім раёне Абхазіі ў даліне ракі Лашыпсэ, на ўсход ад Гаграўскага хрыбта.

Плошча паверхні 1,49 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня возера 110 м, сярэдняя 63 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання. Возера ўтварылася ў выніку абвалу гары Пшэгішхва падчас землетрасення. Берагі возера высокія. Па берагах букавыя і хваёва-піхтавыя лясы.

У возера ўпадаюць 6 рэк (у т.л. рака Лашыпсэ) і выцякае рака Юпшара.

Славутасці

Возера і яго наваколле знаходзяцца на тэрыторыі Рычыцкага рэліктавага нацыянальнага парка і з’яўляюцца важнейшай турыстычнай выдатнасцю Абхазіі.

На беразе возера знаходзіцца дача Сталіна і мяжуючая з ёй дача Брэжнева[1].

Зноскі

  1. Озеро Рица — жемчужина Абхазии Архівавана 28 лютага 2014. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Абхазія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96