wd wp Пошук:

Гаграўскі хрыбет

Гаграўскі хрыбет[1] — горны хрыбет у Абхазіі, на паўднёвых схілах Вялікага Каўказа, размешчаны паміж рэкамі Псоў і Бзыб. Вышэйшы пункт — гара Агепста (3256 м). Адгор’е хрыбта каля горада Гагра ўшчыльную падыходзіць да Чорнага мора. Складзены пераважна вапнякамі, якія праразаюць рэкі Жвава-Квара, Юпшара і інш., утвараюць глыбокія каньёнападобныя даліны; развітыя карставыя з’явы. Схілы пакрытыя шыракалістымі і іглічнымі лясамі, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. Па далінах рэк Бзыб, Юпшара і Гега ўздоўж хрыбта праходзіць аўтамабільная дарога да возера Рыца.

Спасылкі

Зноскі

  1. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Каўказ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Абхазія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара