Ры́ца, Вялікая Рыца (абх.: Риҵа, груз. რიწა) — возера ледавікова-тэктанічнага паходжання ў Гудауцкім раёне Абхазіі ў даліне ракі Лашыпсэ, на ўсход ад Гаграўскага хрыбта.
Плошча паверхні 1,49 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня возера 110 м, сярэдняя 63 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання. Возера ўтварылася ў выніку абвалу гары Пшэгішхва падчас землетрасення. Берагі возера высокія. Па берагах букавыя і хваёва-піхтавыя лясы.
У возера ўпадаюць 6 рэк (у т.л. рака Лашыпсэ) і выцякае рака Юпшара.
Возера і яго наваколле знаходзяцца на тэрыторыі Рычыцкага рэліктавага нацыянальнага парка і з’яўляюцца важнейшай турыстычнай выдатнасцю Абхазіі.
На беразе возера знаходзіцца дача Сталіна і мяжуючая з ёй дача Брэжнева[1].
Рица (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Озеро Рица — жемчужина Абхазии Архівавана 28 лютага 2014. (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыца