wd wp Пошук:

Рыхард Пфайфер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пфайфер. Ры́хард Фры́дрых Яга́нес Пфа́йфер (ням.: Richard Friedrich Johannes Pfeiffer; 27 сакавіка 1858, г. Здуны, Польшча — 15 верасня 1945) — нямецкі бактэрыёлаг, імунолаг і гігіеніст.

Біяграфія

Пфайфер вывучаў медыцыну ў Берліне і атрымаў навуковую ступень у 1880 годзе. Затым да 1889 года ён быў ваенным урачом. У 18871891 гадах працаваў асістэнтам у Роберта Коха ў Берліне, дзе і абараніў доктарскую дысертацыю ў 1891 годзе.

З 1891 года прафесар Інстытута інфекцыйных хвароб у Берліне, з 1899 года — Інстытутаў гігіены ў Кёнігсбергу, у 1909—1926 гадах - у Брэславе.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па вывучэнні грыпу, малярыі, брушнога тыфу, халеры, чумы і інш., агульнай гігіене, праблемах імунітэту. Адкрыў шэраг бактэрый, апісаў (разам з інш.) бактэрыёліз халерных вібрыёнаў пад уплывам спецыфічнай імуннай сывараткі, паказаў утварэнне лізінаў пры ўвядзенні ў арганізм забітых культур бактэрый, што прывяло да выкарыстання прышчэпак супраць тыфу і халеры іх забітымі (ці аслабленымі) культурамі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116163895 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Richard Friedrich Johannes Pfeiffer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Richard Pfeiffer // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Brozović D., Ladan T. Richard Pfeiffer // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Постаці нямецкай бактэрыялогіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Імунолагі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжнесілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Выкладчыкі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Германіі
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных