wd wp Пошук:

Рыу-Досі

Ры́у-До́сі[1], Досі[1] (парт.: Rio Doce) — рака ў Бразіліі, на тэрыторыі штатаў Мінас-Жэрайс і Эспірыту-Санту.

Даўжыня ракі каля 600[1] км (580 км, ад вытоку ракі Піранга — 853 км[2]), плошча вадазбору 87 000[1] км² (83 400[2] км²). Сярэдні расход вады на гідралагічным пасту Ліньярыс каля 1000[2] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 31,5[2] км³.

Вытокі ракі знаходзяцца на паўднёвай частцы хрыбта Сера-ду-Эспіньясу[1]. Працякае па Бразільскім пласкагор’і. У сярэднім цячэнні ўтварае парогі Багуары[2]. Ніжняе цячэнне па прыморскай нізіне. Упадае ў Атлантычны акіян каля горада Рэжэнсія, утвараючы балоцістую дэльту.

Асноўныя прытокі: Кас­ка, Ма­ціпа, Куй­тэ, Мань­юа­су, Гу­ан­ду (пра­выя), Сан­ту-Ан­то­ніу, Карэнці-Гран­дзі, Тран­кей­рас, Суа­суі-Гран­ддзі (левыя)[2]. Жыўленне ракі пераважна дажджавое.

Суднаходная ад горада Айморэс[1].

Катастрофа на шахце Samarco

5 лістапада 2015 года на шахце аўстралійска-бразільскай горназдабываючай кампаніі Samarco адбыўся прарыў плаціны, які прывёў да гібелі не менш за 11 чалавек і ўцечцы вялікага аб’ёму таксічных адходаў у Рыу-Досі, якія пераадолелі па ёй больш за 500 кіламетраў[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 4 5 6 Риу-Доси // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.
  3. Токсичные отходы из рухнувшей в Бразилии плотины достигли Атлантики // Интерфакс (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Рэкі Бразіліі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Эспірыту-Санту
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Геаграфія Мінас-Жэрайса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак