Ры́у-До́сі[1], Досі[1] (парт.: Rio Doce) — рака ў Бразіліі, на тэрыторыі штатаў Мінас-Жэрайс і Эспірыту-Санту.
Даўжыня ракі каля 600[1] км (580 км, ад вытоку ракі Піранга — 853 км[2]), плошча вадазбору 87 000[1] км² (83 400[2] км²). Сярэдні расход вады на гідралагічным пасту Ліньярыс каля 1000[2] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 31,5[2] км³.
Вытокі ракі знаходзяцца на паўднёвай частцы хрыбта Сера-ду-Эспіньясу[1]. Працякае па Бразільскім пласкагор’і. У сярэднім цячэнні ўтварае парогі Багуары[2]. Ніжняе цячэнне па прыморскай нізіне. Упадае ў Атлантычны акіян каля горада Рэжэнсія, утвараючы балоцістую дэльту.
Асноўныя прытокі: Каска, Маціпа, Куйтэ, Маньюасу, Гуанду (правыя), Санту-Антоніу, Карэнці-Грандзі, Транкейрас, Суасуі-Гранддзі (левыя)[2]. Жыўленне ракі пераважна дажджавое.
Суднаходная ад горада Айморэс[1].
5 лістапада 2015 года на шахце аўстралійска-бразільскай горназдабываючай кампаніі Samarco адбыўся прарыў плаціны, які прывёў да гібелі не менш за 11 чалавек і ўцечцы вялікага аб’ёму таксічных адходаў у Рыу-Досі, якія пераадолелі па ёй больш за 500 кіламетраў[3].