wd wp Пошук:

Рыетавас

Рыета́вас (літ.: Rietavas, традыцыйная беларуская назва — Рэ́тава, або Рэ́таў) — горад у заходняй Літве. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рыетаваскага самакіравання Цяльшэйскага павета. Насельніцтва налічвае каля 4 тыс. чалавек. Рыетавас адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Праз горад цячэ рака Юра.

Гісторыя

Выгляд сядзібы ў XIX стагоддзі

Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1253 года, калі Рэтава з’яўлялася цэнтрам староства Жамойцкага княства і ўваходзіла ў склад каронных старостваў вялікіх князёў літоўскіх. З канца XVI да XVIII стагоддзя горадам валодалі Сапегі. У XVIII стагоддзі Рэтава было прададзена Тадэвушу Францішку Агінскаму. У 1792 годзе Рэтава атрымала магдэбургскае права і ўласны герб. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Рэтава ўвайшло ў склад Расійскай імперыі.

Касцёл

Пад час паўстання 1830—1831 гадоў у горадзе выраблялася зброя і амуніцыя для паўстанцаў. У 1859 годзе Агінскія адчынілі тут сельскагаспадарчую школу. Потым была пабудавана фабрыка па вырабу сельскагаспадарчых машынаў, адбываліся сельскагаспадарчыя выстаўкі. У 1875 годзе ў Рэтаве была адчынена мужчынская школа, а ў 1892 годзе тут пачала дзейнічаць першая ў Жамойці электрастанцыя і тэлефонная лінія.

Уладар Рэтава князь Багдан Міхал Агінскі памёр бяздзетным у 1909 годзе, і горад перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. У 1919 годзе Рэтава было далучана да Літоўскай Рэспублікі, а ў 1940 годзе да СССР.

Пасля Другой сусветнай вайны ў Рэтаве была адчынена сельскагаспадарчая школа.

Славутасці

Страчаная спадчына

Літаратура

Спасылкі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Агінскія
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Населеныя пункты Рыетаваскага самакіравання
Катэгорыя·Рыетавас
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных