wd wp Пошук:

Рыгор Якаўлевіч Кароль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кароль.

Рыгор Якаўлевіч Кароль (20 лістапада 1922, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 7 мая 1985, Гомель) — камандзір разліку гарматы; камандзір агнявога ўзвода 124-га гвардзейскага артылерыйскага палка 52-й гвардзейскай стралковай дывізіі, гвардыі старшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 кастрычніка 1922 года ў вёсцы Турок Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 10 класаў. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Змагаўся з нямецка-варожымі акупантамі на Заходнім, Калінінскім, Сталінградскім, 2-м, 3-м Прыбалтыйскіх і 1-м Беларускім франтах. Актыўны удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Прыбалтыцы, Польшчы, Германіі. Член ВКП/КПСС з 1943 года.

Камандзір разліку гарматы 124-га гвардзейскага артылерыйскага палка гвардыі старшы сяржант Рыгор Кароль 19 студзеня 1944 года ў раёне вёскі Батава, размешчанай у дваццаці трох кіламетрах на захад ад горада Навасакольнікі Пскоўскай вобласці, прамой наводкай з гарматы разбіў два кулямёты і процітанкавую гармату непрыяцеля, чым забяспечыў паспяховае рашэнне баявой задачы.

Загадам па 52-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 050 ад 28 студзеня 1944 года за мужнасць і адвагу выяўленыя ў баях гвардыі старшы сяржант Кароль Рыгор Якаўлевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Камандзір гарматы 124-га гвардзейскага артылерыйскага палка гвардыі старшы сяржант Рыгор Кароль у баях з 17 па 23 ліпеня 1944 года ў раёне населенага пункта Авечкіна Пскоўскай вобласці гарматным агнём падавіў чатыры кулямёты, дзесяць гармат, знішчыў да ўзвода пяхоты, што дало магчымасць прарваць абарону праціўніка.

Загадам па 1-й ударнай арміі № 0277 ад 29 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу выяўленыя ў баях гвардыі старэйшы сяржант Кароль Рыгор Якаўлевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

Камандзір агнявога ўзвода 124-га гвардзейскага артылерыйскага палка гвардыі старшы сяржант Рыгор Кароль у баях за сталіцу Германіі Берлін у перыяд з 22 красавіка па 2 мая 1945 года, камандуючы байцамі, даручанага яму агнявога ўзвода, разбіў бронетранспарцёр, гармату, падавіў дзве мінамётныя батарэі, адзінаццаць кулямётаў, рассеяў і часткова знішчыў больш ўзвода пяхоты.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшы сяржант Кароль Рыгор Якаўлевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

У 1946 годзе гвардыі старшына Кароль Р. Я. дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную Гомельскую вобласць. Быў начальнікам лесаўчастку.

У 1952 Р. Я. Кароль прызваны ў Савецкую Армію, скончыў афіцэрскія курсы. З 1974 года гвардыі маёр Кароль Г. Я. — у запасе. Жыў у горадзе Гомель. Памёр 7 мая 1985 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Рыгор Якаўлевіч Кароль на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Григорий Яковлевич Король на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі