wd wp Пошук:

Рыгор Сцяпанавіч Мастыка

Рыгор Сцяпанавіч Мастыка (21 лістапада 1912, вёска Істоміна, Віцебскі раён — 12 студзеня 1992) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1962)[1], прафесар (1963), заслужаны дзеяч навукі БССР (1974)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Вучыўся ў сямігодцы, якая дзейнічала ў камуне ў вёсцы Сялюты[2] (зараз у Віцебскім раёне). Пасля заканчэння ў 1933 годзе аднагадовых урачэбных курсаў пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, працаваў ветэрынарным фельчарам у саўгасе ў Арлоўскай вобласці. У 1939 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, працаваў асістэнтам кафедры аператыўнай хірургіі. У чэрвені 1941 года разам з інстытутам быў эвакуіраваны ў Куйбышаўскую вобласць і працаваў ветэрынарам навучальнай гаспадаркі Куйбышаўскага сельскагаспадарчага інстытута.

З ліпеня 1942 па 1945 год Р. С. Мастыка на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння вайны па жнівень 1946 г. працаваў хірургам ветэрынарнага аддзела Беламорскай ваеннай акругі.

У 1946 годзе вярнуўся ў Віцебск, працаваў асістэнтам на кафедры анатоміі жывёл, а з верасня 1948 года — асістэнтам кафедры агульнай і прыватнай хірургіі ветэрынарнага інстытута[1]. З 1956 па 1979 год загадчык кафедры агульнай, прыватнай і аператыўнай хірургіі.

Навуковая дзейнасць

Р. С. Мастыка распрацаваў метады лячэння запаленчых працэсаў у ранах, метады аперацый і прафілактыкі траўматызму ў сельскагаспадарчых жывёл, методыкі прымянення антыбіётыкаў і іншых антысептычных рэчываў і інш[1].

Аўтар больш за 60 апублікаваных навуковых і метадычных работ. З’яўляўся сааўтарам падручніка «Прыватная ветэрынарная хірургія», Ветэрынарнай энцыклапедыі, аўтарам манаграфій «Саветы жывёлаводам і ветспецыялістам», «Асептычнае і септычнае запаленне ў жывёл» і інш.

Пад яго кіраўніцтвам выканана 5 кандыдацкіх дысертацый.

Узнагароды

Р. С. Мастыка ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі 2 ступені, медалямі «За абарону Сталінграда», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «50 гадоў узброеных сіл СССР».

Зноскі

  1. 1 2 3 4 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. История детского дома в Селютах Витебского района Архівавана 27 студзеня 2016. // Газета «Жыццё Прыдзвіння»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Ветэрынары СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне