wd wp Пошук:

Рыгор Паўлавіч Шорах

Рыгор Паўлавіч Шо́рах[1] (3 сакавіка 1930 — 26 красавіка 2013, Мінск[2]) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1980), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Налезнікі (Палескае ваяводства Польскай рэспублікі, зараз у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1948 годзе скончыў сярэднюю школу[3], у 1954 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў ўрачом сельскага ўрачэбнага ўчастка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, хірургам у раённай бальніцы. У 1958 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры факультэтскай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, дзе праходзіў навучанне пад кіраўніцтвам прафесара П. М. Маслава і ў 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Диагностика и лечение почечной колики»[3]. У 1961—1977 гг. працаваў асістэнтам на кафедры агульнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Хирургическое лечение непроходимости магистральных желчных протоков»[3]. З 1977 г. займаў пасаду дацэнта кафедры шпітальнай хірургіі інтстытута. З лютага 1980 г. узначаліў кафедру неадкладнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Заснавальнік і кіраўнік кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі ўдасканалення ўрачоў. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны першы ў Беларусі Рэспубліканскі цэнтр лазернай хірургіі. Узначальваў праўленне навуковага таварыства хірургаў Мінска і Мінскай вобласці. 23 сакавіка 1993 г. першым з беларускіх хірургаў выканаў лапараскапічную халецыстытэктамію пры вострым халецыстыце. На працягу шэрагу гадоў займаў пасаду Галоўнага хірурга 4-а ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій[3]. Атрымаў 8 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы[3]. Пад кіраўніцтвам Р. П. Шораха абаронены 5 доктарскіх і 8 кандыдацкіх дысертацый[3].

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. БелЭн, 2003
  2. 1 2 Жабінкаўшчына навуковая // Газета «Сельская праўда»
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Григорий Павлович Шорох: (к 80-летию со дня рождения) // Новости хирургии. — 2010. — Т. 18, № 4. — С. 180—182. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жабінкаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палескім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі 26 красавіка
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў