wd wp Пошук:

Рыгор Багданавіч Багданаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багданаў. Рыгор Багданавіч Багданаў (22 студзеня (4 лютага) 1910 — 1 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір батальёна 385-га стралковага палка 112-й Рыльскай стралковай дывізіі (60-я армія, Цэнтральны фронт), гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943, пасмяротна)[1].

Біяграфія

Р. Б. Багданаў нарадзіўся ў вёсцы Марцюшы, цяпер Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі[1]. Скончыў пачатковую школу. У Чырвонай Арміі з 1932 года[1]. У 1938 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях са жніўня 1941 года на Заходнім, Варонежскім і Цэнтральных франтах[1].

Батальён пад камандаваннем, якім камандаваў гвардыі старшы лейтэнант Багданаў, вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро 24 верасня 1943 года[1]. Байцы фарсіравалі Дняпро паўночней Кіева, захапілі два населеныя пункты і ўтрымлівалі іх да падыходу асноўных сіл палка на працягу 10 контратак[1]. У час адбіцця чарговай варожай контратакі 1 кастрычніка 1943 года Р. Б. Багданаў быў смяротна паранены[1].

Пахаваны ў вёсцы Жукін Кіева-Святошынскім раёне Кіеўскай вобласці[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года старшаму лейтэнанту Багданаву Рыгору Багданавічы пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Памяць

У 1964 годзе імя Р. Б. Багданава прысвоена Бяскатаўскай сярэдняй школе ў Гарадоцкім раёне[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Богданов Григорий Богданович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.
  2. Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 21 сентября 1964 г. № 429 «О присвоении имен защитников Родины школам Витебской области» Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава III ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе