wd wp Пошук:

Рыгор Аляксандравіч Худалееў

Рыгор Аляксандравіч Худалееў (22 лютага 1902, вёска Ізабеліна, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 4 ліпеня 1964, Мінск) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, працаваў у Лешчынскім сельсавеце. У Чырвонай Арміі з 1924 года. Вайсковую службу пачаў радавым артылерыйскага палка ў Віцебску. У 1930 годзе скончыў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу. Удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі.

У Вялікую Айчынную вайну — на фронце з 1941 г. Начальнік штаба 462-га артылерыйскага палка. Удзельнік абарончых баёў у раёнах Нясвіжа, Слуцка, Крычава, Клімавічаў, на Беразіне, Друці, Маскоўскай бітвы, вызвалення Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы.

Вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 г. Пад яго камандаваннем артылерысты 306-й стралковай дывізіі ўдзельнічалі ў прарыве абароны ворага на тэрыторыі Сіроцінскага раёна. 24 чэрвеня 1944 г. фарсіравалі Заходнюю Дзвіну ў раёне вёскі Шарыпіна, вызвалялі Бешанковічы, Лепель, Докшыцы.

За паспяховыя баявыя дзеянні пры ажыццяўленні аперацыі, асабістую мужнасць у баях палкоўніку Р. А. Худалееву Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1947 г. скончыў ваенную акадэмію. Працягваў службу ў радах Савецкай Арміі да 1955 г., дзе займаў высокія камандныя пасады. Памёр 4 ліпеня 1964 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Памяць

Імя Героя ў 1964 годзе прысвоена школе ў вёсцы (сучасны аграгарадок) Паўлавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці[1].

Зноскі

  1. Сайт ДУА «Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Р. А. Худалеева»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Ваенныя дзеячы СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артылерысты Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза