wd wp Пошук:

Руслан Віктаравіч Івашка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Івашка. Руслан Івашка (нар. 10 лістапада 1986, Гвіздэць, Івана-Франкоўская вобласць) — украінскі футбаліст, нападнік клуба «Эпіцэнтр» (Дунаіўці).

Клубная кар’ера

Выхаванец «Букавіны» з роднага горада Чарнаўцы. Першы трэнер — Дзмітрый Фёдаравіч Гардзей.

У 2004 годзе падпісаў кантракт на 3,5 гады з сімферопальскай «Таўрыяй», аднак выступаў выключна за моладзевую каманду, а ў 2005 годзе ў складзе клуба «Фенікс-Ільічовец» прымаў удзел у аматарскім чэмпіянаце Украіны.

У сезоне 2006/07 выступаў за другалігавы «Хімік» (Краснаперакопск), згуляўшы 20 гульняў у чэмпіянаце, у якіх забіў 4 галы.

Улетку 2007 года перайшоў у «Ільічовец», у складзе якога дэбютаваў у Першай лізе 19 ліпеня, адзначыўшыся адразу дублем у браму клуба «Фенікс-Ільічовец». Па выніках сезону дапамог камандзе заняць першае месца і вярнуцца ў эліту, аднак сам Івашка застаўся ў Першай лізе, перайшоўшы ў «Дзясну».

У пачатку 2009 года падпісаў кантракт з клубам «Фенікс-Ільічовец», у якім выступаў да канца 2010 года, пакуль клуб не быў расфарміраваны. За гэты час згуляў за калінінскі клуб 50 матчаў у Першай лізе, у якіх забіў 7 галоў.

У пачатку 2011 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з першалігавым белацэркаўскім «Арсеналам», але ўжо ўлетку таго ж года стаў іграком ужгарадскага «Закарпацця» (пазней «Гаверла»). Не здолеўшы замацавацца ў складзе каманды, сезон 2011/12 правёў на правах арэнды ў другалігавым «Прыкарпацці» і першалігавым «Энергетыку», а ўвесь наступны сезон разам з аднаклубнікам Уладзіславам Мікулякам правёў у арэндзе ў першалігавай «Палтаве».

15 жніўня 2013 года на правах арэнды да канца года быў аддадзены ў склад дэбютанта Першай лігі цярнопальскай «Нівы». У канцы 2013 года, пасля вяртання з арэнды, пакінуў «Гаверлу».

У студзені 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[2]. У аснове, аднак, не здолеў замацавацца і звычайна толькі выхадзіў на замену. Свой адзіны гол за жодзінцаў забіў 18 красавіка 2014 года ў браму брэсцкага «Дынама». Па заканчэнні сезону 2014 пакінуў Жодзіна[3].

У сакавіку 2015 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з клубам «Гарняк-Спорт»[4], а ў студзені 2016 годза перайшоў у харкаўскі «Геліяс», дзе гуляў на працягу 1,5 гадоў.

У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. Забіўшы 3 галы, дапамог «Іслачы» па выніках сезону 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[6].

У сакавіку 2018 года далучыўся да клуба Першай лігі Украіны «Валынь»[7]. Аднак, правёў за яго толькі тры матчы і ў жніўні таго ж года пакінуў каманду.

З пачатку 2019 года таў выступаць у аматарскіх камандах «Валока» і «Эпіцэнтр» (Дунаіўці) у абласных чэмпіянатах.

Дасягненні

Зноскі

  1. Ruslan Ivashko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Руслан Ивашко подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ»
  3. Хомутовский и Ивашко покидают «Торпедо-БелАЗ»
  4. Горняк-Спорт подписал Руслана Ивашко
  5. Руслан Ивашко стал игроком “Ислочи”
  6. Шелихов, Логинов, Валеев, Балашов и Ивашко покинули “Ислочь”
  7. Экс-форвард “Ислочи” продолжит карьеру в “Волыни”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Ігракі ФК Прыкарпацце Івана-Франкоўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Геліяс Харкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ільічовец-2 Марыупаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Краснаперакопск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івана-Франкоўскай вобласці
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенікс-Ільічовец
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніва Цярнопаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Белая Царква
Катэгорыя·Ігракі ФК Валынь Луцк
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Палтава
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык Бурштын
Катэгорыя·Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Марыупаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарняк-Спорт