wd wp Пошук:

Руслан Артуравіч Цевераў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Руслан Цевераў (нар. 1 мая 1994, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе выступаў за дубль. Пасля вылету каманды ў Першую лігу па выніках сезона 2011 стаў выступаць за фарм-клуб «Віцебск-2» у Другой лізе, стаў там адным з асноўных ігракоў.

У 2013 годзе разам з шэрагам іншых ігракоў «Віцебска-2» перайшоў у склад наваполацкага «Нафтана», дзе спачатку выступаў за дубль. У красавіку 2014 года, перад самым пачаткам чэмпіянату, быў аддадзены ў арэнду «Гарадзеі». Здолеў стаць адным з асноўных ігракоў клуба Першай лігі, за сезон забіў 4 галы.

У снежні 2014 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Нафтан»[2]. Да сезона 2015 рыхтаваўся ўжо ў складзе асноўнай каманды навапалачан. 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць «Мінска», выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне.

У сезоне 2016 стаў асноўным нападнікам наваполацкага клуба. У ліпені 2016 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену.

У пачатку 2017 года не паляцеў з асноўным складам каманды на замежныя зборы і застаўся ў Беларусі, трэніруючыся з дублем. У сакавіку 2017 года быў арандаваны «Нафтанам»[4], дзе зноў стаў іграком асновы. У ліпені 2017 года пакінуў наваполацкі клуб[5]. «Шахцёр» шукаў варыянты новай арэнды для Цеверава, але ў выніку ён застаўся ў салігорскай камандзе. У другой палове сезона 2017 выступаў у асноўным за дубль, у асноўнай камандзе тройчы выйшаў на замену.

У студзені 2018 года на правах арэнды стаў іграком «Віцебска»[6]. У складзе віцебскай каманды трывала з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск[7]. У студзені 2019 года пачаў рыхтавацца да новага сезона ў дублі «Шахцёра», аднак пазней стала вядома аб пераходзе нападніка ў «Віцебск» на трывалай аснове[8].

Сезон 2019 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўм, у 2020 годзе вярнуўся ў склад, пераважна выхадзіў на замену, а ў сезоне 2021 замацаваўся ў аснове і з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам[9].

Міжнародная кар’ера

13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за зборную правёў 12 матчаў і забіў 3 галы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльВіцебск51
2012Д3Віцебск-2265
2013дубльНафтан155
2014 (пач.)дубльНафтан30
2014Д2Гарадзея294
2015Д1Нафтан132
2016 (1)Д1Нафтан151
2016 (2)Д1Шахцёр131
2017 (1)Д1Нафтан140
2017 (2)Д1Шахцёр30
2018Д1Віцебск213
2019Д1Віцебск61
2020Д1Віцебск230
2021Д1Віцебск299

Зноскі

  1. Ruslan Teverov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Валерий Стрипейкис: “На контрактах в “Нафтане” осталось десять футболистов. Остальные ждут моего звонка”
  3. Руслан Теверов стал игроком “Шахтера” (ВИДЕО)
  4. “Шахтер” отдал Теверова в аренду “Нафтану”
  5. Теверов, Шкурко и Лепский покинули “Нафтан”
  6. “Витебск” подписал бразильского защитника, арендовал Теверова и продлил Наумова
  7. Близнюк завершил игровую карьеру
  8. Теверов станет полноправным игроком “Витебска”
  9. Теверов продлил контракт с “Витебском”
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск-2
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск