wd wp Пошук:

Рукшанскае

Рукша́нскае во́зера — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля аграгарадка Глыбачка.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Рукшанскага возера складае 0,44 км². Найбольшая глыбіня 15,2 м. Даўжыня возера 1,1 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі 4,06 км. Аб’ём вады ў возеры складае 2,35 млн м³, плошча вадазбору 3 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 3—4 м на поўдні да 10 м на паўднёвым усходзе, разараныя. Берагі вадаёма пераважна нізкія. На паўднёвым усходзе берагі зліваюцца з схіламі, у паўночнай і паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй да 250 м. Мелкаводдзе пясчанае, ніжэй дно выслана глеем і сапрапелем.

Возера эўтрофнае. Зарастае расліннасцю да глыбіні 3 м. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці дасягае 20 м.

Рукшанскае возера злучана ручаём з возерам Глыбачка, таксама з яго выцякае ручай у Доўгае возера.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Басейн Тураўлянкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара