wd wp Пошук:

Ружы Геліягабала

«Ружы Геліягабала» (англ.: The Roses of Heliogabalus) — карціна англійскага мастака Лоўрэнса Альма-Тадэмы, напісаная ў 1888 годзе.

Альма-Тадэма ўзяў за аснову карціны сумніўнае апавяданне «Гісторыі аўгустаў» пра тое, што падчас банкета рымскі імператар Геліягабал загадаў рассыпаць са столі ружы ў такой колькасці, што запрошаныя на банкет яго ворагі задыхнуліся.

На першым плане карціны намаляваны госці, накрытыя пялёсткамі руж. На заднім плане бачныя сам Геліягабал у залатой дыядэме і яго маці Юлія Саэмія. Справа за Геліягабалам стаіць жанчына, якая іграе на аўласе, а ўдалечыні бачная статуя Дыяніса, напісаная мастаком з арыгінала, які захоўваецца ў музеях Ватыкана.

Суадносіны бакоў палатна складаюць 132×213, што практычна роўна залатому сячэнню.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны 1888 года
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны Лоўрэнса Альма-Тадэмы