wd wp Пошук:

Музеі Ватыкана

Музеі Ватыкана  — сукупнасць музеяў, размешчаных на тэрыторыі дзяржавы Ватыкан. Калекцыі музеяў збіраліся рымскімі папамі на пряцягу гісторыі і ўтрымліваюць мастацкія работы класічных майстроў, уключаючы творы эпохі Адраджэння.

Музей быў заснаваны Папам Юліем II у пачатку XVI стагоддзя. У маршрут па музеях Ватыкана ўваходзяць Сіксцінская капэла са столевымі роспісамі Мікеланджэла і станцы Рафаэля. У 2013 годзе музеі Ватыкана наведала 5,5 млн турыстаў, дзякуючы чаму яны апынуліся на пятым месцы сярод самых наведвальных музеяў . Музеі налічваюць 54 галерэі, сярод якіх апошняй з’яўляецца Сіксцінская капэла.

Гісторыя

Гісторыя калекцыі музеяў Ватыкана пачынаецца з мармуровай скульптуры «Лаакоан і яго сыны», знойдзенай 14 студзеня 1506 года ў вінаградніках Эсквіліна. Папа Юлій II, даведаўшыся пра знаходку, адразу ж паслаў за ёй архітэктара Джуліяна да Сангала і скульптара Мікеланджэла Буанароці. Сангала пацвердзіў дакладнасць працы, а Мікеланджэла рэкамендаваў набыць яе ва ўладальніка. Юлій II усталяваў скульптуру для публічнага доступу ў спецыяльнай нішы ў Ватыканскім Бельвядэры роўна праз месяц.

Карцінныя галерэі

Ватыканская пінакатэка — збор твораў жывапісу. Да 1932 гады карціны размяшчаліся ў апартаментах Борджыа . Калекцыя ўключае ў сябе такія вядомыя творы, як трыпціх Джота дзі Бандонэ; «Мадона дзі Фаліннё», «Праабражэнне», «каранацыя Марыі» Рафаэля; «Св. Еранім» Леанарда да Вінчы; «Палажэнне ў труну» Караваджа; «Мадона з дзіцяці і святымі» і «Уваскрасенне» П’етра Перуджына; «Шлюб Маці Божай» Філіпа Ліпі. У 1973 годзе была адкрыта калекцыя сучаснага рэлігійнага мастацтва.

Гістарычны музей

Скульптуры выстаўлены для агляду ў музеях, якiя акружаюць Бельведэрскі палац: Музей Пія-Клімента, Музей К’ярамонці, Этрускі і Егіпецкі музеі.

Музеі скульптур

У 1973 годзе быў адкрыты Гістарычны музей. У яго калекцыі сабраны транспартныя сродкі, прадметы ўжытку, фатаграфіі, дакументы і іншыя экспанаты, якія ілюструюць доўгачасную гісторыю Ватыкана і рымскіх папаў.

Зноскі

  1. Top 100 Art Museum Attendance. The Art Newspaper. Праверана 13 ліпеня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ватыкан
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі паводле краін