wd wp Пошук:

Аўлас

Аўла́с — прысвятак у беларускім народным календары, які адзначалі з язычніцкіх часоў (свята Вялеса; 11 лютага с. ст.). Царква прымеркавала да яго дзень хрысціянскага пакутніка Уласа, які ў народзе лічыўся апекуном хатняй жывёлы. Таму Аўлас называлі «каровіным святам», не шануючы якое гаспадар меў небяспеку наклікаць на сваю жывёлу бяду. Каб цяляты раслі здаровыя, гаспадыні выпякалі на Аўлас аладкі. У некаторых мясцовасцях Аўлас спраўлялі як конскае свята. У гэты дзень коней лепш кармілі, зусім не працавалі на іх (але аб’язджалі маладых коней). Аўлас часта супадаў з масленіцай — апошнім скаромным тыднем перад вялікім постам, адкуль і пайшла прыказка «на Аўласа бяры каўшом масла».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Народны каляндар усходніх славян
Святы 11 лютага
Святы 24 лютага
Зімовыя святы
Народныя календары ў славян