wd wp Пошук:

Рудольф Вольф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вольф. Іаган Рудольф Вольф (ням.: Johann Rudolf Wolf, 7 ліпеня 1816 — 6 снежня 1893) — швейцарскі астраном і матэматык, вядомы сваімі даследаваннямі сонечных плям.

Біяграфія

Вольф нарадзіўся ў Феландэне, недалёка ад Цюрыха. Ён вучыўся ва ўніверсітэтах Цюрыха, Вены і Берліна. Адным з яго настаўнікаў быў Іаган Франц Энке. У 1844 Вольф стаў прафесарам астраноміі ў Бернскім універсітэце, у 1847 — дырэктарам Бернскай Абсерваторыі. У 1855 ён заняў пасады прафесара астраноміі ва ўніверсітэце і Вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха.

Вольф надзвычай зацікавіўся адкрытымі Генрыхам Швабе сонечнымі плямамі. Ён не толькі праводзіў ўласныя назіранні, але і сабраў усе даступныя дадзеныя аб сонечнай актыўнасці з 1610 года і вылічыў іх перыядычнасць, роўную 11,1 гадам. У 1848 годзе ён прапанаваў метад разліку лікавага паказчыка сонечнай актыўнасці. Лік Вольфа выкарыстоўваецца да гэтага часу. У 1852 Вольф быў адным з чатырох навукоўцаў, якія адкрылі сувязь паміж сонечным цыклам і геамагнітнай актыўнасцю.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119160358 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119160358 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 сакавіка 2015.
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Астраномы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Цюрыху
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астраномы Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Бернскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Цюрых
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе