У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рубін (значэнні).
Рубін (лац.: rubens, rubinus — чырвоны), Al2O3, — мінерал, разнавіднасць карунда, адносіцца да класа аксідаў, трыганальная сінгонія.
Цвёрдасць рубіну 9 адзінак па шкале Моаса, шчыльнасць 3,97—4,05 г/см³, тэмпература плаўлення 2020—2040 °C.
Ад чырвонай шпінелі адрозніваецца па форме крышталёў, у іншых выпадках з вялікай цяжкасцю, напр. пад мікраскопам. Чырвоную афарбоўку надае прымешка хрому. Чырвоныя карунды называюцца рубінамі, сінія — сапфірамі.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рубін