wd wp Пошук:

Роман Вайдэнфелер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Роман Вайдэнфелер (ням.: Roman Weidenfeller; на.р 6 жніўня 1980, Дыц, Германія) — былы нямецкі футбаліст, брамнік. Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію» (2002—2018). У складзе нацыянальнай зборнай Германіі стаў чэмпіёнам свету 2014 года.

Кар’ера

Клубная

Роман у 2012 годзе

Кар’еру футбаліста Роман распачаў у моладзевай камандзе клуба Оберлігі «Шпортфройндэ Айсбахталь», адкуль у 1996 годзе быў запрошаны ў моладзевую каманду «Кайзерслаўтэрна».

У 2000 годзе футбаліст стаў іграком асноўнага складу клуба, але праз 2 гады, правёўшы за асноўны склад «Кайзерслаўтэрна» ўсяго 6 матчаў, перайшоў у дортмундскую «Барусію». З 2003 года, пасля сыходу галкіпера-ветэрана «Барусіі» Енса Лемана ў лонданскі «Арсенал», стаў асноўным брамнікам клуба. Дэбютаваў у Дортмундзе 17 снежня 2003 года ў матчы супраць свайго былога клуба «Кайзерслаўтэрна». У 2005 годзе Вайдэнфелер перанёс аперацыю пасля разрыву меніска ў левым калене падчас трэніроўкі[5].

У пачатку сезону 2007/08 Роман быў дыскваліфікаваны тры матчы і аштрафаваны на 10 тысяч еўра за расісцкія абразы, вылучаныя супраць нападніка «Шальке-04» Джэральда Асамоа[6]. У 2011 годзе разам з «Барусіяй» стаў чэмпіёнам Германіі, а на наступны сезон паўтарыў поспех. 6 мая 2013 года Вайдэнфелер падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да 2016 года[7].

Пачынаючы з 2015 года страціў месца аноўнага брамніка «Барусіі», саступіўшы яго Раману Бюркі. Па зканчэнні сезону 2017/18 завяршыў кар’еру.

Зборная

Упершыню ў склад зборнай Роман Вайдэнфелер быў запрошаны ў 1997 годзе на чэмпіянат свету сярод юніораў, які праходзіў у Егіпце. Юніорская зборная Германіі заняла 4 месца, а Роман быў абраны найлепшым брамнікам турніру. У 19992001 гадах футбаліст тройчы ўваходзіў у склад моладзевай зборнай Германіі.

У нацыянальнай зборнай Германіі дэбютаваў 19 лістапада 2013 года на стадыёне «Уэмблі» ў матчы супраць зборнай Англіі, стаўшы самым узроставым нямецкім брамнікам, які дэбютуе за нацыянальную зборную.

Дасягненні

«Барусія» Дортмунд:

Германія:

Зноскі

  1. Roman Weidenfeller // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ROMAN WEIDENFELLER // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Roman Weidenfeller // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1051157455 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Keeper blow for BvB. Sky Sports
  6. Dortmund keeper handed ban. Sky Sports.
  7. Dortmund’s Weidenfeller signs contract extension. UEFA.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн II
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія Дортмунд
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія II Дортмунд
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе