wd wp Пошук:

Родры ап Мервін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Родры. Ро́дры ап Ме́рвін, таксама Родры Вялікі (вал.: Rhodri ap Merfyn, Rhodri Mawr; каля 820878) — валійскі кіраўнік з дынастыі Гвінеда, які валадарыў на большыя частцы тэрыторыі Уэльса. Ён першы з валійскіх кіраўнікоў, які атрымаў тытул «Вялікі», у ірландскіх «Аналах Ульстэра» завецца «каралём брытаў».

Біяграфія

Карта ўладанняў Родры ап Мервіна ва Уэльсе.

Родры быў сынам кіраўніка Гвінеда Мервіна Врыха (Вяснушкаватага) і Нест, дачкі Кадэла з каралеўскага дому Повіса. Пасля смерці свайго бацькі ў 844 годзе Родры атрымаў па спадчыне трон Гвінеда. Калі дзядзька Родры, кіраўнік Повіса Кінген ап Кадэл памёр у паломніцтве ў Рым у 855 годзе, Родры ўзышоў і на трон гэтага каралеўства. У 872 годзе загінуў кароль Сейсілуга Гуган і Родры, які быў мужам Ангхарад, сястры Гугана, далучыў Сейсілуг да сваіх уладанняў. Такім чынам, ён стаў кіраўніком большай часткі Уэльса.

На працягу свайго кіравання Родры быў вымушаны адбіваць напады англасаксаў, а таксама супрацьстаяць ўзрастаючаму ціску вікінгаў, якія ў 854 годзе разарылі востраў Англсі. У 856 годзе ён перамог армію скандынаваў пад кіраўніцтвам нейкага Горма ці Хорма. Пра перамогу «Рорыка» над нарманамі распавядаецца, у прыватнасці, у двух вершах Седулія Скота, прыдворнага паэта франкскага караля Карла Лысага.

У 877 годзе Родры зноў ваяваў з вікінгамі на Англсі, але пацярпеў паражэнне і быў вымушаны бегчы ў Ірландыю. У наступным годзе Родры і яго сын Гурыяд былі забіты: паведамляецца, што іх праціўнікамі былі англасаксы пад кіраўніцтвам Альфрэда Вялікага. Калі праз некалькі гадоў Анараўд ап Родры атрымаў перамогу над войскамі Мерсіі, у аналах гэта падзея была адзначана як «помста Бога за Родры».

Сын Родры Кадэл заваяваў Дывед, які пазней, пры ўнуку Родры Хівеле, быў злучаны з Сейсілугам у каралеўства Дэхейбарт.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі каралеўства Сейсілуг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Манархі Уэльса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кіраўнікі каралеўства Повіс
Катэгорыя·Кіраўнікі каралеўства Гвінед
Катэгорыя·Памерлі ў 878 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 820 годзе